Минск
+4 oC
USD: 2.2
EUR: 2.39

Без інтэрнэту цяжка ўявіць сучаснае грамадства

Міма касы?

Без інтэрнэту цяжка ўявіць сучаснае грамадства. Сеціва на ўсіх палюсах рэчаіснасці глабальна змяніла наш лад жыцця, змясціўшы большасць акцэнтаў сервіснага абслугоўвання ў віртуальную рэальнасць. Знайсці неабходную інфармацыю, набыць квіткі на самалёт альбо цягнік, у тэатр-кіно, аплаціць камунальныя ці іншыя паслугі, ажыццявіць выгадную здзелку, знайсці і набыць неабходны тавар праз сусветнае павуцінне — стала справай звычайнай.    

У апошнія гады менавіта інтэрнэт-гандаль стаў адмысловым драйверам эканамічнага развіцця... шэрагу моцных замежных пляцовак, а значыць, краін іх знаходжання. На радасць іншаземным вытворцам і гандлярам, якім плаціць падаткі ў нашу казну не даводзіцца. Паступова з’ява атрымала масавы, некантралюемы характар. У  Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі ўзнікла рэальная небяспека для ўнутранага і агульнага рынку, зніжэння попыту насельніцтва на шырокую лінейку айчыннай прадукцыі. Як кажуць, шмат каму добра, але што мы з гэтага маем.

Вядома, кожнаму патэнцыяльнаму пакупніку зручна, націснуўшы некалькі кнопак ноўтбука, аформіць даволі танны імпартны тавар, аплаціць яго карткай, а затым атрымаць па пошце ці пры дапамозе кур’ерскай дастаўкі. Аднак у падобнай эканоміцы канкурэнтная перавага знаходзіцца не на нашым баку. Падаткі таксама ідуць міма касы.

А рынак павінен быць абаронены...

Пры заказе ў замежных інтэрнэт-магазінах трэба ведаць нацыянальныя мытныя ліміты. Беларусь і Расія ўваходзяць у адзіны Мытны саюз, аднак ліміты паштовых адпраўленняў на аднаго атрымальніка (пакупніка) у нас пакуль розныя. Расіяне могуць набываць  у сеціве бяспошлінныя тавары на суму да тысячы еўра і вагой да 31 кілаграма. Звыш за гэта неабходна аплаціць 30% мытнай пошліны ад сумы перавышэння, але не меней 4 еўра за кілаграм. У беларусаў лічбы больш сціплыя: у замежных інтэрнэт-магазінах на працягу аднаго каляндарнага месяца бяспошлінна можна атаварыцца на суму 22 еўра. За перавышэнне — пераплата накшталт расійскай.

Зразумела, надалей трансмежавы інтэрнэт-гандаль павінен існаваць на роўных з традыцыйным гандлем умовах. Такім чынам, кошт бяспошлінных інтэрнэт-пасылак у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза  (ЕАЭС) плануецца знізіць да 200 еўра (штомесяц). Працэс гэты паступовы: першае зніжэнне — да 500 еўра — прадугледжана праз год пасля ўступлення ў сілу новага Мытнага кодэкса ЕАЭС (улетку 2017 года). Яшчэ плюс год, і абмежаванне складзе 200 еўра. Падпісанне новага дакумента кіраўнікамі краін ЕАЭС пройдзе напрыканцы снежня.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...