Міншчына запрашае ў госці

У сталічнай вобласці распрацавана больш за сто пяцьдзесят турысцкаэкскурсійных маршрутаў
У сталічнай вобласці распрацавана больш за сто пяцьдзесят турысцкаэкскурсійных маршрутаў .

Сярод іх найбольшай папулярнасцю летась карысталіся "Сем цудаў Міншчыны", "Навагодняя зорная прыгода Дзеда Мароза", аглядныя экскурсіі па гісторыка-культурным комплексе каля Заслаўя і Музеі старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Гістарычныя гарады Нясвіж, Заслаўе, Бярэзінскі біясферны запаведнік (якому нададзены статус міжнароднага), нацыянальны парк "Нарачанскі" і іншыя славутыя месцы летась наведала семнаццаць тысяч замежных гасцей. Усяго ж больш за дзвесце тысяч турыстаў пазнаёміліся з культурай і гістарычнай спадчынай вобласці.

Для таго, каб жадаючыя змаглі даведацца пра рэгіён як мага больш, выдадзены рэкламна-інфармацыйныя буклеты "Па зямлі старажытнай Случчыны", "Ад Мінска да Клецка", "Міншчына спартыўная", "Барысаўскі трыкутнік", "Ад Лагойскіх гор да Мар’інай Горкі", "Актыўны турызм у Мінскай вобласці", "Спазнай Міншчыну", "Патрыятычны маршрут", "Ся-дзібнае кальцо".

Надзея Радзівон
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter