Лепшых вызначаць у маі

Заяўкі на V нацыянальны конкурс друкаваных СМІ “Залатая Літара” будуць прымацца да 15 красавікаЗаяўкі друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы, зарэгістраваныя ў рэспубліцы, а таксама некаторыя асобы (па прадстаўленні друкаваных СМІ або інфармацыйнага агенцтва) павінны накіроўваць на адрас Міністэрства інфармацыі. На суд журы неабходна прадставіць матэрыялы, апублікаваныя ў мінулым годзе.Для рэдакцый рэспубліканскіх, рэгіянальных і шматтыражных перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў зацверджана 15 намінацый.Вынікі юбілейнага, V нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Літара” будуць аб’яўлены на ўрачыстай цырымоніі 5 мая, у дзень адкрыцця XIII міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “СМІ ў Беларусі”.