«Квадраты» ўнаём

У Брэсце рыхтуецца прыняць жыхароў ужо другi арэндны дом

У Брэсце рыхтуецца прыняць жыхароў ужо другi арэндны дом.

Першы быў здадзены каля года таму.

У гэтым дзесяцiпавярховым, што ў мікрараёне Вулька-3, будзе 80 кватэр. Арэндная плата на 1 студзеня ўстаноўлена ў памеры 817—824 тысячы рублёў у месяц за аднапакаёвую кватэру і 1099—1107 тысяч рублёў — за двухпакаёвую.

Падаць заявы на арэнду жылля ў гэтым доме можна па месцы прыняцця на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па месцы пражывання і на сваім прадпрыемстве, калі чалавек значыцца ў спісе чаргавiкоў на працы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter