Культурная прастора пашыраецца

Раскажыце пра тое, якія беларускія імпрэзы ладзіць ваша суполка, — і пра вас даведаюцца ў свецеПа звычайнай пошце, у электронным выглядзе прадаўжаюць паступаць матэрыялы на конкурс “Культурная прастора”, які праводзяць Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і таварыства “Радзіма”. Яго ўмовы можна знайсці на сайце цэнтра ў інтэрнэце, а таксама ў консульскіх аддзелах беларускіх пасольстваў. Як расказаў кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў, актывісты некаторых суполак і самі прывозяць альбомы, фотаздымкі, кампакт-дыскі з відэазапісамі ў Мінск.
Раскажыце пра тое, якія беларускія імпрэзы ладзіць ваша суполка, — і пра вас даведаюцца ў свеце

Беларускі гурт “Лянок” з Елгавы на фэсце “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”Па звычайнай пошце, у электронным выглядзе прадаўжаюць паступаць матэрыялы на конкурс “Культурная прастора”, які праводзяць Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і таварыства “Радзіма”. Яго ўмовы можна знайсці на сайце цэнтра ў інтэрнэце, а таксама ў консульскіх аддзелах беларускіх пасольстваў. Як расказаў кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў, актывісты некаторых суполак і самі прывозяць альбомы, фотаздымкі, кампакт-дыскі з відэазапісамі ў Мінск.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе з адпаведнымі матэрыяламі падалі ўжо Саюз беларусаў Латвіі, Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” з латвійскага Даўгаўпілса (праект “Беларускі кірмаш”), Беларуская грамада ў Малдове, Беларускі культурны цэнтр “Світанак” з Узбекістана, Елгаўскае беларускае таварыства “Лянок” (Латвія), Новасібірскі цэнтр беларускай культуры (Расія) ды іншыя беларускія суполкі замежжа. Далучайцеся!

Іван Іванаў

На здымку:
Беларускі гурт “Лянок” з Елгавы на фэсце “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter