Крайнія

Хвалі міграцыйнага крызісу пакуль не сціхаюць. Наадварот, апошнім часам “мігранцкую тэму” зноў пачалі падхопліваць папулярныя масмедыя.

Днямі ў Злучаных Штатах суд адмяніў новы іміграцыйны ўказ прэзідэнта Трампа, заблакаваўшы яго распараджэнне аб спыненні фінансавання гарадоў — прытулкаў для нелегалаў у ЗША, якія абмежавана супрацоўнічаюць з міграцыйнымі ўладамі. Згаданае рашэнне амерыканскай Феміды застанецца ў законнай сіле, пакуль правамоцнасць распараджэння Белага дома будзе разглядацца ў судзе. Раней гэты ж акружны суд заблакаваў дзеянне першага іміграцыйнага ўказу Дональда Трампа.

Чарговы канфлікт адбыўся ў асяроддзі бежанцаў у сумна вядомым лагеры нелегалаў пад французскім Кале. Пацярпела каля дзесяці чалавек. Хтосьці скажа гэта дробязь у параўнанні з праблемамі, што прыйшлі ў Стары Свет разам з мільёнамі мігрантаў з Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. А гэта раскол па пытанні прыёма ўцекачоў на тэрыторыі краін — членаў Еўрасаюза, выхад Вялікабрытаніі са складу ЕС, узрастанне тэрарыстычнай пагрозы, пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, рост сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, папулізму ў палітыцы, дэградацыя ідэй мульцікультурнасці.     

Розныя думкі аб нелегальнай міграцыі гучаць і ў былым Саюзе. Так, каментуючы нядаўні тэракт у піцерскім метро, кіраўнік ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў назваў працоўных мігрантаў з СНД “касцяком груп тэрарыстаў” і запатрабаваў ад чыноўнікаў, якія выконваюць міграцыйнае заканадаўства, павысіць адказнасць. Іншая пазіцыя ў рэктара Маскоўскай вышэйшай школы эканомікі Яраслава Кузьмінава: мігранты, доля якіх складае пяць — сем працэнтаў на рынку працы, — адзін з ключавых фактараў расійскай эканомікі. Дадатковыя працоўныя рэсурсы патрэбны для развіцця і нашай Беларусі.   

Далейшае ўкараненне новых тэхналогій, рабатызацыя вытворчасці, пакіне без працы шмат людзей.

У выніку, па прагнозу Сусветнага эканамічнага форуму, да 2020 года будзе страчана пяць мільёнаў працоўных месц у 15 найбольш развітых краінах свету. Б’е трывогу і МАП, пад пагрозай знікнення (замена машынамі) знаходзіцца 137 мільёнаў працоўных месц у Камбоджы, В’етнаме, Інданэзіі, Філіпінах, Тайландзе (56 працэнтаў іх рабочай сілы).

Глабальная аўтаматызацыя ў бліжэйшай будучыні непазнавальна зменіць сусветны рынак працы, рабочая сіла і эканоміка многіх краін могуць стаць неканкурэнтаздольнымі, а вялікі кошт сацыяльнай адаптацыі мільёнаў гастарбайтэраў зробіць іх крайнімі і стане непад’ёмным.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter