Электрофизические измерения и испытания под нагрузкой: парки аттракционов Минска активно готовятся к открытию

Красавік запускае арэлі

Пандэмія яшчэ з намі, але гэта не падстава адмаўляцца ад радасцей жыцця. У канцы красавіка пры спрыяльным надвор'і стартуе новы сезон працы мінскіх атракцыёнаў. Паркі зноў ажывуць, напоўняцца шчаслівымі дзіцячымі галасамі і галавакружнымі эмоцыямі ад катання на каруселях. Зараз пасля сезоннага захоўвання атракцыёны праходзяць планавае тэхнічнае абслугоўванне. У іх замяняюцца масла, фільтры, рабочыя прыбіраюць кансервант. Пасля спецыялісты «Дзяржпрамнагляду» правядуць тэхнічны агляд атракцыёнаў і выдадуць допуск на іх выкарыстанне. Карэспандэнт «Р» паглядзеў, як ідзе падрыхтоўка атракцыёнаў да пачатку сезона.

Руслан Касевiч: планамерна «Мiнскзелянбуд» замяняе ўстарэлыя канструкцыi.

Праца ў разгары

На балансе УП «Мiнскзелянбуд» 55 атракцыёнаў у Цэнтральным дзiцячым парку iмя Максiма Горкага, парку культуры i адпачынку iмя Чалюскiнцаў, парку iмя 900-годдзя Мiнска, што ў Чыжоўцы, i парку iмя 50-годдзя Вялiкага Кастрычнiка ў раёне трактарнага завода.

На зiму атракцыёны былi на­дзейна закансерваваныя. Плёнка i ахоўныя кажухi ўжо зняты. Вузлы, што падлягаюць замене, дэманцiраваны, служба па рамонце i эксплуатацыi — iнжынеры-механiкi, электрыкi, энергетыкi, слесары — праводзiць планавыя рамонтныя работы. У iх дружны калектыў хутка ўвальюцца сезонныя работнiкi — каля 90 дзяжурных атракцыёнаў i 30 касiраў.

Вузлы, што падлягаюць замене, дэманцiраваны, служба па рамонце i эксплуатацыi праводзiць планавыя работы.

— Таксама цяпер мы праводзiм электрафiзiчныя вымярэннi, груза­выя выпрабаваннi пад нагрузкай, — удакладнiў карэспан­дэн­ту «Р» начальнiк упраўлення «Гарадскiя паркi» УП «Мiнскзелянбуд» Руслан Касевiч. — Для праверкi праца­здоль­насцi атракцыёнаў выка­рыстоў­ваем мяшкi з пяском. I толькi пасля ўсяго гэтага iх аглядае эксперт «Дзяржпрамнагляду» — выдае дазвол на эксплуатацыю.

Планамерна «Мiнскзелянбуд» замяняе ўстарэлыя канструкцыi. У Цэнтральным дзiцячым парку iмя М. Горкага дэманцiравалi атракцыён «Рускiя арэлi» i паставiлi сучасны дзiцячы «Лабiрынт». Летась тут таксама абсталявалi новы механiчны атракцыён «Мiкс». Франтальныя арэлi маятнiкавага тыпу з вышынёй уздыму пасадачнай платформы на 8 метраў у парку Горкага абышлiся прыкладна ў 400 000 рублёў. Выпушчаны яны ў нашай краiне, прайшлi сертыфiкацыю па апошнiм еўразiйскiм тэхнiчным рэгламенце. А ў парку iмя 900-годдзя Мiнска сёлета праклалi лыжаролерную трасу. З «доўгажыхароў» засталiся два атракцыёны — «Вальс» у парках Горкага i 50-годдзя Кастрычнiка i «Ладдзя» ў парку Чалюскiнцаў. Да 2025 года iх выведуць з эксплуатацыi.

Iнжынеры-механiкi, электрыкi, энергетыкi, слесары  праводзяць планавыя рамонтныя работы на атракцыёнах.

 Урокi пандэмii

Мiнулы i гэты год не самы просты перыяд для сферы забаў. Нават i без каронавiруса непагодлiвае лета можа сапсаваць выручку ў касе. У дождж цi моцны вецер па патрабаваннях прамысловай бяспекi атракцыёны не працуюць.

— За 2019 год мы прадалi каля 1 млн 500 тысяч квiткоў у чатырох парках, — прадаўжае Руслан Касевiч. — Летась — 921 000 квiткоў.

Дзяжурныя перыядычна апра­цоўваюць антысептыкамi кантактныя месцы атракцыёнаў: кабiнкi, поручнi, брамкi, рамянi бяспекi. Рассаджванне — з улiкам патрабаванняў сацыяльнага дыстанцыравання.

Старт сезона атракцыёнаў запланаваны на 28 красавiка, зараз работнiкi наводзяць парадак на тэрыторыi.

У парках Горкага i Чалюскiнцаў дзейнiчае сучасная тэхналагiчная сiстэма продажу квiткоў. Яна вельмi дарэчы падчас эпiдэмii. Цяпер наведвальнiкi могуць выкарыстоўваць не толькi папяровыя квiткi з QR-кодамi, бескантактавыя пластыкавыя карты наведвальнiкаў, але i электронныя квiткi, якiя могуць счытвацца з экранаў смартфонаў. Сканiруете смартфонам QR-код спасылкi на аплатны сэрвiс па продажы квiткоў на атракцыёны. Праз iнтэрнэт браўзер адкрые старонку плацёжнага сэрвiсу, дзе можна выбiраць атракцыёны, колькасць бiлетаў i спосаб аплаты. Выбраў i аплацiў у два клiкi, не трэба стаяць у чарзе да касы. Лiчбавы бiлет адлюструецца на экране смартфона i адправiцца на вашу электронную пошту, указаную пры рэгiстрацыi ў аплатным сэрвiсе. Калi не змаглi скарыстацца зараз, ён сапраўдны да канца сезона. Звычайны ж дзейнiчае толькi на працягу дня.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter