Краму лепей абайсцi

Санстанцыя выявіла парушэнні санітарных норм і правілаў у 180 крамах Гродзеншчыны
Санстанцыя выявіла парушэнні санітарных норм і правілаў у 180 крамах Гродзеншчыны. Як паведамілі ў Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, самае частае парушэнне — брудныя памяшканні, чым «славяцца» гандлёвыя аб’екты Карэліцкага, Дзятлаўскага, Мастоўскага раёнаў і Гродна.

На другім месцы — незахаванне таварнага суседства. Напрыклад, марожанае размяшчалася побач з сырым мясам і паўфабрыкатамі. На трэцяй пазіцыі — пратэрмінаваныя прадукты. Па выніках праверак з крам выдалена больш за 600 кг прадуктаў, сямнаццаць з іх прыпынілі працу, дзве — скарацілі асартымент. Складзена больш за 110 пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter