Хвалюючае дыханне рэтра

Работы фатографа Сігізмунда Юркоўскага выдадзены Віцебскім абласным краязнаўчым музеем
Работы фатографа Сігізмунда Юркоўскага выдадзены Віцебскім абласным краязнаўчым музеем.

Для папулярызацыі творчасці Сігізмунда Юркоўскага, які ўвайшоў у гісторыю фатаграфіі як вынаходнік шторна-шчыліннага затвора (прататыпа затвораў сучасных фотаапаратаў), выдадзены набор яго фатаграфій у паштоўках. У ім сабраны работы майстра, на якіх адлюстраваны вуліцы, будынкі, панарамы Віцебска апошняй трэці XIX стагоддзя. Знаёмства з імі — яшчэ адзін спосаб здзейсніць займальную экскурсію па горадзе.

У пазамінулым стагоддзі фотаатэлье Сігізмунда Юркоўскага было адным з самых папулярных у Віцебску. Па паслугі да яго звярталіся першыя асобы губернскага горада.

Сам жа Юркоўскі з вялікім азартам “паляваў” на знакамітасцяў. Так, майстру ўдалося зазняць рускага мастака-перадзвіжніка Ілью Рэпіна ў яго майстэрні. Унікальнасць адной з двух такіх фатаграфій, якія захаваліся да нашых дзён, у тым, што на здымку бачны не толькі мастак, яго творчая лабараторыя, але і няскончаная карціна "Спакушэнне Хрыста", якая пазней згарэла.

Вольга Багачова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter