Хто дбае, той і мае

У Наталлі і Васіля СТАСЕВЫХ з вёскі Асмолавічы Клімавіцкага раёна — пяцёра сыноў. Пяцёра выдатных памочнікаў! Бацькі выхоўваюць сваіх дзяцей асабістым працоўным прыкладам.

Маці сумленна працуе даяркай у КСУП «Эксперыментальная база «Раднянская», а бацька — рабочы УКП «Камунальнік».

Сыны дапамагаюць бацькам не толькі на агародзе, управіцца па гаспадарцы, але і ў будоўлі, у нарыхтоўцы дроў. Летам разам з татам косяць сена.

Дбайныя гаспадары Стасевы садзяць каля трыццаці сотак бульбы.

— Мае дзеці ўмеюць рабіць усё. Калі трэба, яны і карову падояць, і есці навараць, і ў хаце прыбяруцца. І з касой, і з плугам умела ўпраўляюцца. Словам, на ўсе рукі майстры, — прызнаецца матуля.

За добрае выхаванне дзяцей Наталля Алегаўна ўзнагароджана ордэнам Маці. Пра гэту сям’ю аднавяскоўцы кажуць шмат цёплых слоў.

Таццяна ПАДЛІПСКАЯ

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter