Хлебны цэх «Аграмаша»

У СВК «Бераснёўскі», які ў Кіраўскім раёне з павагай называюць сельскагаспадарчым цэхам «Бабруйскаграмаша», жніво падыходзіць да завяршэння

У мінулую пятніцу камбайны ўжо дамалочвалі гарох. Таму задаволены быў вынікам працы камбайнер з 20-гадовым стажам Алег ГРЫНФЕЛЬД (фота 1). А галоўны аграном гаспадаркі Васіль ЛУГАЎЦОЎ расказваў прадстаўніку «Бабруйскаграмаша» Васілю ГРЫБОЎСКАМУ (фота 3), што ўсе дзяржаўныя заказы перавыкананы — на камбінат хлебапрадуктаў здадзена 630 тон харчовага жыта, 100 тон аўса і 83 тоны ячменю, на завод біятэхналогій у Бабруйску — яшчэ 170 тон жыта.

— Важна, што ўслед за ўборкай ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых, — падкрэсліў Васіль Уладзіміравіч. — Добра нам дапам

агае якасная тэхніка беларускай вытворчасці.

На практыцы ў гэтым давялося ўпэўніцца на полі каля вёскі Хамічы, адкуль звозілі салому на магутных прычапных цялежках, вырабленых на «Бабруйскаграмашы», механізатары Аляксандр ВАРАБ’ЁЎ і Павел ІВАНОЎ (фота 2,4).

— Будзе хлеб і да хлеба будзе, — запэўнілі хлопцы.

Аляксандр КАЗАК

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter