Больш як 100 чалавек ужо атрымалі афіцыйную згоду на пераезд у Беларусь у сувязі з падзеямі ва Украіне

Калі братам патрэбна дапамога

Больш як 100 чалавек ужо атрымалі афіцыйную згоду на пераезд у Беларусь у сувязі з падзеямі ва Украіне. Аб гэтым паведаміў журналістам у Мінску Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка.
Больш як 100 чалавек ужо атрымалі афіцыйную згоду на пераезд у Беларусь у сувязі з падзеямі ва Украіне. Аб гэтым паведаміў журналістам у Мінску Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка.

“Кожны дзень мы атрымліваем да 50 званкоў, па якіх даём растлумачэнні. У нас распрацаваны пісь­мовыя рэкамендацыі, якія ўзгоднены з нашымі мігра­цыйнымі органамі”, — адзна­чыў пасол.

Валянцін Вялічка пад­крэсліў, што ў цэлым такіх зваротаў паступае вель­мі шмат, людзі вывучаюць магчымасці па пераездзе, умовы пражывання і варыянты працаўладкавання. Пры тым пасол удакладніў, што не ўсе яны трапляюць пад катэгорыю бежанцаў. Сярод іх шмат і проста перасяленцаў, тых, хто мае права ў спрошчаным парадку атрымаць беларускае грамадзянства.

Што да ўзроставага складу, то сярод жадаючых пераехаць у Беларусь ёсць як пенсіянеры, так і маладыя людзі — спецыялісты, якія хочуць працаваць і ў сельскай гаспадарцы, і ў іншых сферах, у тым ліку на будаўніцтве Беларускай атамнай станцыі. “Яны бачаць, што тут будзе жыллё, гарантаваная работа”, — адзначыў Валянцін Вялічка.

Дарэчы. На тэрыторыі Украіны жыве каля 250 тысяч беларусаў, а гадоў дзесяць таму беларусамі ідэнтыфікавалі сябе, паводле афіцыйных перапісаў, больш за паўмільёна жыхароў краіны. Суполкі беларусаў цяпер дзейнічаюць у розных гарадах і сёлах Украіны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter