Госці ў Купалы

Творы беларускага Песняра і вершы класікаў іншых літаратур свету гучалі на вечарыне, прысвечанай Дню роднай мовыСтолькі прадстаўнічых аўто са сцяжкамі розных дзяржаў пэўна, ніколі раней не збіралася ў Купалаўскім парку, пры ўваходзе ў гасцінны Купалаўскі музей. У вестыбюлі ж высокіх гасцей — паслоў ды прадстаўнікоў замежных дыпмісій, акрэдытаваных у Беларусі, — сустракалі беларускія спевы, дзяўчаты ў нацыянальных строях. Удзельнікам свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы, прымацоўвалі да адзення з левага боку, бліжэй да сэрцаў, невялічкія партрэцікі Янкі Купалы. Сімвалічна: гэта ж ягоны талент збірае прадстаўнікоў розных народаў, краін разам. Ягоная паэзія кранае струны душы людзей з розных кантынентаў.
Творы беларускага Песняра і вершы класікаў іншых літаратур свету гучалі на вечарыне, прысвечанай Дню роднай мовы

Гасцей амаль з трыццаці краін у Купалаўскім музеі віталі артысты гурта народнай музыкі і спеваў “Рада”Столькі прадстаўнічых аўто са сцяжкамі розных дзяржаў пэўна, ніколі раней не збіралася ў Купалаўскім парку, пры ўваходзе ў гасцінны Купалаўскі музей. У вестыбюлі ж высокіх гасцей — паслоў ды прадстаўнікоў замежных дыпмісій, акрэдытаваных у Беларусі, — сустракалі беларускія спевы, дзяўчаты ў нацыянальных строях. Удзельнікам свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы, прымацоўвалі да адзення з левага боку, бліжэй да сэрцаў, невялічкія партрэцікі Янкі Купалы. Сімвалічна: гэта ж ягоны талент збірае прадстаўнікоў розных народаў, краін разам. Ягоная паэзія кранае струны душы людзей з розных кантынентаў.
Вітаючы паважаных гасцей, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч дзякавала ўсім, хто адгукнуўся на запрашэнне. Яна нагадала, што Дзень роднай мовы — асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, і губляе сваю моц любая мова без яе носьбітаў. “Родная мова нясе ў сабе жывую памяць народа, яго духоўнасць, з’яўляецца скарбніцай звычаяў і традыцый, што перадаюцца нам з глыбіні стагоддзяў ад пакалення да пакалення, — казала дырэктар музея. — Гэта тая вечная спадчына, да якой неабходна ставіцца вельмі беражліва”. Алена Ляшковіч нагадала: літаратурна-музычная вечарына “У дыялогу культур” ладзіцца ў музеі другі раз, прымеркавана імпрэза да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. А дзень гэты, як вядома, быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года дзеля таго, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю. Спадарыня Алена прачытала знакаміты купалаўскі верш “Роднае слова”.
Палічылі важным і магчымым прыйсці ў госці да Янкі Купалы ў святочны дзень прадстаўнікі амаль 30 дыпмісій! Яны ж і чыталі творы Песняра ў перакладах на свае мовы, а таксама вядомыя творы сваіх класікаў на родных ім мовах. Што важна: некаторыя паслы, прадстаўнікі дыпмісій звярталіся да шаноўнай аўдыторыі і па-беларуску. А вядучая ў народным строі, прадстаўляючы выступоўцу, расказвала пра тое, якім чынам звязана творчасць Янкі Купалы з тым ці іншым народам, як адлюстроўваліся замежныя культурныя набыткі ў люстэрку беларускай літаратуры.
Гасцей імпрэзы віталі сваімі цудоўнымі спевамі артысты адметных гуртоў: фальклорнага “Гуда” і гурта народнай музыкі і спеваў “Рада”.
Спадарыня Алена Ляшковіч запрасіла высокіх гасцей зноў наведаць музей Песняра, дзе зусім нядаўна адкрылася новая экспазіцыя пад назвай “Шляхі”.

Іван Іванаў

На здымку:
Гасцей амаль з трыццаці краін у Купалаўскім музеі віталі артысты гурта народнай музыкі і спеваў “Рада”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter