Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Беларускае тэлеграфнае агенцтва запусціла інтэрнэт-праект “Мінск і мінчане”, прысвечаны 950-годдзю горада

Гораду ў падарунак

Новы сайт з’явіўся па адрасе minsk950.belta.by. Яго запуск прымеркаваны да першай згадкі пра Мінск у “Аповесці мінулых гадоў”: 3 сакавіка 1067 года. І звязана тая дата з кровапралітнай бітвай на Нямізе. На сайце знаходзім: “У год 6575 (1067). Падняў раць у Полацку Усяслаў (Полацкі), сын Брачыслава, і заняў Ноўгарад. Трое ж Яраславічаў, Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, сабраўшы воінаў, пайшлі на Усяслава ў моцны мароз. І падышлі да Менска…”

На старонцы прадстаўлена гісторыя горада — ад першай згадкі і да нашых дзён. Шмат пададзена схем, малюнкаў, эксклюзіўных фотаздымкаў карэспандэнтаў БЕЛТА.

Мяркуецца, што на працягу года на сайце будуць з’яўляцца гісторыі пра выбітных жыхароў горада, апавяданні пра славутасці ды малавядомыя факты з жыцця сталіцы. Аўтары праекта раскажуць чытачам і пра перспектывы развіцця Мінска, юбілейныя мерапрыемствы.

Голас Радзімы № 10 (3514), чацвер, 9 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter