Галоўнае ўбачыць толькі сэрца

На Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў па зроку Расіі, Украіны і Беларусі “Крылы надзеі”, які прымала Курская зямля, былі нашы землякі. Яны — у ліку дыпламантаў конкурсу “Пачуць адзін аднаго”. Фестываль ладзіўся пры падтрымцы Мінкультуры Расіі, намаганнямі Камітэта па культуры Курскай вобласці. А задумалі яго правесці ў Курскай абласной спецыяльнай бібліятэцы для сляпых імя В. С. Алёхіна, дзе дырэктарам Вольга Самойлава. Дарэчы, жыццё самога пісьменніка-франтавіка Васіля Сямёнавіча Алёхіна, які ў 1943-м у ліку ўральскіх добраахвотнікаў пайшоў на фронт і ў выніку цяжкага ранення на 3-м Беларускім фронце з часам амаль цалкам страціў зрок, многім можа стаць прыкладам мужнасці, стойкасці перад тварам цяжкіх выпрабаванняў. Недарма яго кнігі ёсць у экспазіцыі “Людзі карчагінскага духа” ў Літаратурна-мемарыяльным музеі Мікалая Астроўскага ў Сочы.
На Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў па зроку Расіі, Украіны і Беларусі “Крылы надзеі”, які прымала Курская зямля, былі нашы землякі. Яны — у ліку дыпламантаў конкурсу “Пачуць адзін аднаго”.

Дыпламанты конкурсу С. Каленчукова і М. АрбузаўФестываль ладзіўся пры падтрымцы Мінкультуры Расіі, намаганнямі Камітэта па культуры Курскай вобласці. А задумалі яго правесці ў Курскай абласной спецыяльнай бібліятэцы для сляпых імя В. С. Алёхіна, дзе дырэктарам Вольга Самойлава. Дарэчы, жыццё самога пісьменніка-франтавіка Васіля Сямёнавіча Алёхіна, які ў 1943-м у ліку ўральскіх добраахвотнікаў пайшоў на фронт і ў выніку цяжкага ранення на 3-м Беларускім фронце з часам амаль цалкам страціў зрок, многім можа стаць прыкладам мужнасці, стойкасці перад тварам цяжкіх выпрабаванняў. Недарма яго кнігі ёсць у экспазіцыі “Людзі карчагінскага духа” ў Літаратурна-мемарыяльным музеі Мікалая Астроўскага ў Сочы.
Рыхтаваліся да фэсту з лютага. На сайце бібліятэкі была інфармацыя пра конкурс “Пачуць адзін аднаго” (а цяпер там ёсць і яго вынікі), і больш за 160 інвалідаў па зроку з трох братніх краін адгукнуліся, дасылалі свае вершы, прозу і музычныя творы. Урэшце ў Курску прайшла цёплая, хвалюючая сустрэча сяброў, таварышаў. Яе блаславіў протаіерэй Васіль Іванічка, які падкрэсліў: таленты даюцца нам ад Бога, і таму кожны падобны фэст ёсць услаўленне Усявышняга, уклад у гісторыю і культуру.
Удзельнікі фестывалю — мужныя і моцныя духам людзі, якія, нягледзячы на перашкоды, змаглі прыехаць у Курск. Што ж, для сапраўднага таленту, кажуць, няма межаў. Літаратурна-музычная частка фэсту ўключала комплекс імпрэзаў, цікавых людзям з праблемамі зроку. Урачыстае адкрыццё прайшло ў Курскай дзяржфілармоніі. Удзельнікі фэсту наведалі Курскі музычны каледж для сляпых, рэабілітацыйны цэнтр Усерасійскага таварыства сляпых. Аўтары мелі магчымасць сустрэцца з чытачамі, ладзіўся віртуальны арт-мост з пісьменнікамі трох краін. На пляцоўцы перад абласной бібліятэкай для сляпых выступалі госці фэсту, ладзіліся экскурсіі па Курску і ў Каранную пустынь.
Фэст “Крылы надзеі” і конкурс “Пачуць адзін аднаго”, дастасаваны да яго, далі магчымасць інвалідам, якія займаюцца літаратурнай творчасцю, паказаць здольнасці на міжнародным узроўні. На разгляд журы конкурсу, якое ўзначальваў старшыня мясцовай суполкі Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Грэбнеў, паступіла больш за 1000 твораў!
На фэст былі запрошаны і члены Рэчыцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Мікалай Арбузаў і Святлана Каленчукова. Апошняй, дарэчы, фестываль “Крылы надзеі” прынёс прызнанне: ёй уручаны Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі “Вершы”. Дыпламантамі сталі і нашы сябры з Гомеля, якія не змаглі паехаць на фэст: Дар’я Дарошка трэцяя ў намінацыі “Проза”, (там першая Таццяна Сацук з Мінска!), а Уладзімір Чаравухін другі ў намінацыі “Вершы”. Усе яны жывуць, не бачачы святла, але, як казалі героі твораў Антуана дэ Сент-Экзюперы, галоўнае вачыма не пабачыш: відушчае толькі сэрца...
У Курску ўдзельнікі фэсту ў поўнай меры адчулі, што такое раскоша чалавечых стасункаў. А іх нішто не можа нам замяніць і ў самыя цяжкія часы. Сардэчнасць стасункаў дапамагае выжыць, выстаяць у любых сітуацыя, выбраць правільныя арыенціры ў жыцці. Усе ўдзельнікі фэсту набылі аднадумцаў і новых сяброў, востра зразумелі: не трэба здавацца, калі нават вельмі цяжка.

Наталля Казінцова, старшыня Рэчыцкай раённай суполкі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку

На здымку:
Дыпламанты конкурсу С. Каленчукова і М. Арбузаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter