Энтузіясты добрых спраў

У сваім віншаванні старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова палічыла важным аддаць даніну павагі і суполкам з розных рэгіёнаў краіны, і асобным іх актывістамУ рэдакцыю з Рыгі дасланы электронны варыянт апошняга нумара газеты Саюза беларусаў Латвіі “Прамень”, якая выдаецца ўжо 20-ы год. Шэраг тэкстаў прысвечаны Калядна-навагоднім святам, віншаванням ад розных арганізацый і ўстаноў. Падаецца рэпартаж з мноствам здымкаў і пра ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя беларускага таварыства “Прамень” з Рыгі і 25-годдзя зараджэння там жа гурта беларускай народнай песні “Надзея”. Пра тое, як адзначаліся юбілеі, мы яшчэ раскажам. А цяпер звернем увагу, як адметна павіншавала праз газету сяброў, аднадумцаў у беларускіх справах старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова. Магчыма, гэты досвед спатрэбіцца і актывістам беларускага руху з іншых краін. Падаючы тэкст, з невялікімі скарачэннямі, і мы ўшаноўваем старанных, заносім на своеасаблівую “дошку гонару” суайчыннікаў, якія жывуць у Латвіі ў плыні беларускай культуры.
У сваім віншаванні старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова палічыла важным аддаць даніну павагі і суполкам з розных рэгіёнаў краіны, і асобным іх актывістам

Алёна Лазарава — дэпутат Сейма, кіраўніца суполкі “Прамень” — спявае разам з дочкаміУ рэдакцыю з Рыгі дасланы электронны варыянт апошняга нумара газеты Саюза беларусаў Латвіі “Прамень”, якая выдаецца ўжо 20-ы год. Шэраг тэкстаў прысвечаны Калядна-навагоднім святам, віншаванням ад розных арганізацый і ўстаноў. Падаецца рэпартаж з мноствам здымкаў і пра ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя беларускага таварыства “Прамень” з Рыгі і 25-годдзя зараджэння там жа гурта беларускай народнай песні “Надзея”. Пра тое, як адзначаліся юбілеі, мы яшчэ раскажам. А цяпер звернем увагу, як адметна павіншавала праз газету сяброў, аднадумцаў у беларускіх справах старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова. Магчыма, гэты досвед спатрэбіцца і актывістам беларускага руху з іншых краін. Падаючы тэкст, з невялікімі скарачэннямі, і мы ўшаноўваем старанных, заносім на своеасаблівую “дошку гонару” суайчыннікаў, якія жывуць у Латвіі ў плыні беларускай культуры.
“Паважаныя беларусы Латвіі! Шчыра віншую Вас з Новым 2014 годам і Калядамі! Асабіста выказваю падзяку і сардэчна віншую: сталічную беларускую суполку “Прамень”, яе кіраўніка Алёну Лазараву, цудоўны ансамбль “Надзея”, салістаў і ўсіх членаў таварыства, якія робяць важкі ўклад у развіццё беларускай культуры ў Латвіі; суполку “Уздым”, яе кіраўніка Валерыя Амбросава, паэта Станіслава Валодзьку, ансамблі, актыў, якія робяць добрыя справы ў галіне культуры, асветніцтва і мастацтва ў Даўгаўпілсе; суполку “Мара” ў Курземскім краі, яе кіраўнікоў Любоў Дурневу, Жанну Буйніцкую, удзельнікаў ансамбля, актывістаў за нястомную дзейнасць, а тое выяўляецца ў арганізацыі цікавых мерапрыемстваў, вечароў музыкі, тэатральных прадстаўленняў, якія маюць шырокі розгалас сярод жыхароў Ліепаі; суполку “Спадчына” з Вентспілса, якую ў першыя дні стварэння ўзначаліў знакаміты беларус, выпускнік маскоўскага Баўманскага вучылішча Мікалай Жаўрыд і вывеў на шырокі прастор грамадскай дзейнасці, і цяпер закладзеныя ім традыцыі прадаўжаюць Наталля Бальшакова, Алёна Нарушэвіч, Данута Багушка, Анжэла Зрайчанка ды іншыя; суполку “Вясёлка” з Краславы, яе кіраўніка Святлану Стальмачонак, намесніка Аляксандра Клімава, мастацкага кіраўніка ансабля ”Куток” Яўгена Ільінца, усіх актывістаў гэтага аб’яднання дзякую за дабрыню Вашых сэрцаў, за адказныя адносіны да развіцця беларускага мастацтва і культуры ў гэтым рэгіёне Латвіі; суполку “Спатканне” і ансамбль “Завіруха” з Екабпілса, іх важакоў Валянціну Дарашчонак і Тамару Бухціяраву за актыўную працу па аб’яднанні беларусаў, пашырэнні культурнай спадчыны беларускага народа у Земгальскім краі і Латгаліі; суполку “Радуга” з горада Прэйлі, кіраўнікоў Валянціну Максімаву і Святлану Сцяпанаву, ансамблі “Рабінушка” і “Калінушка” за прыгожае і шырокавядомае аб’яднанне Прэйльскага краю і добрыя дзявочыя ансамблі, якія проста само хараство і заглядзенне; суполку “Вербіца” і яе кіраўніка Таццяну Гагалінскую з падзеяй у жыцці беларускага аб’яднання — адкрыццём Цэнтра беларускай культуры Дагдскага краю, што станоўча паўплывае на дзейнасці суполкі “Вербіца”, паспрыяе пашырэнню беларускай мовы, традыцый, беларускай спадчыны ў Дагдскім краі; суполку беларусаў з Рэзекне “Сузор’е”, яе кіраўніка Людмілу Стэц, ансамбль за развіццё беларускай культуры, умацаванне сувязяў Латвіі і Беларусі, працу з моладдзю; суполку “Крыніца” Лудзенскага краю і таленавітага арганізатара Ігара Ермакова за актыўны ўдзел у развіцці беларускага руху ў Латвіі; суполку “Пралеска” горада Зілупэ і яе кіраўніка Наталлю Мірцхулава за паразуменне, падтрымку, умацаванне сяброўства народаў Латвіі; суполку “Сябры” і яе кіраўніка Віктара Гардзейку за прапаганду беларускай культуры ў Вілянскім краі; суполку “Злата” з Елгавы і яе старшыню Зенту Трэцьяк, якая заявіла пра сабе як добры арганізатар беларусаў, пашыральнік беларускай мовы, традыцый, культуры ў Елгаве і Елгаўскім рэгіёне; суполку з Елгавы “Лянок” і яе кіраўніка Алёну Грыслэ за актыўную прапаганду традыцый беларускага народа ў Елгаве.
Усе названыя суполкі складаюць наш адзіны і непарушны Саюз беларусаў Латвіі, які ў Новым годзе, спадзяюся, заззяе новымі гранямі сваёй творчай дзейнасці.
Саюз беларусаў Латвіі атрымаў віншаванні ад Міністра культуры Беларусі Барыса Святлова, ад Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі з 2014 годам і Калядамі. Перадаю вам іх пажаданне ўсім беларусам Латвіі здароўя, дабрабыту, плённай працы па пашырэнні беларускай культуры ў Латвіі. Поспехаў вам, сябры!”

Валянціна Піскунова

На здымку:
Алёна Лазарава — дэпутат Сейма, кіраўніца суполкі “Прамень” — спявае разам з дочкамі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter