Дзень меланхолікаў?!

Чаму нашы продкі лічылі, што ў суботу нельга пачынаць новую справу?

Чаму нашы продкі лічылі, што ў суботу нельга пачынаць новую справу?

Назва шостага дня тыдня субота паходзіць са старажытнай мовы, якой карысталіся вавілоняне. Потым гэтае слова запазычылі старажытныя іўдзеі: sabbat у іх мове абазначае заканчэнне справы або  працы, на славянскай мове яно гучыць як шабаш. Старажытныя іўдзеі менавіта гэты дзень прысвяцілі Богу і назвалі непрацоўным. У гэты дзень нашы продкі быццам бы па спецыяльным інфармацыйным канале дакраналіся да шматлікіх таямніц Сусвету, наладжвалі кантакты з душамі памерлых сваякоў, звярталіся да іх з просьбай аб добрым ураджаі ці шчаслівай долі маладых, якія бралі шлюб.

Відаць, суботні рытуальны дыялог з продкамі ўплываў на некаторыя абрадавыя кантэксты ў культуры беларусаў. З аднаго боку, яны верылі, што, калі дзіця народзіцца ў суботу, то атрымае ад продкаў незвычайную “спадчыну” ведаць больш, чым астатнія, таму можа стаць знахарам або лекарам. З другога боку, тое, што субота была прызначана для ўшанавання продкаў, паслужыла падставай забараніць правядзенне ў гэты дзень абрадаў, скіраваных у будучыню, і ў першую чаргу — заключэнне шлюбаў.

У славянскай народнай традыцыі субота лічыцца “жаночым днём”, якому адпавядае лік 6, значыць, гэта “цотны” дзень. Адначасовае спалучэнне “адмоўнай” і “станоўчай” характарыстык адпаведна прывяло да дваякасці, з якой адносіліся да гэтага дня ў славянскім асяроддзі. Таму атрымалася так, што, з аднаго боку, суботу лічылі добрым, “лёгкім” днём, а з другога — з ёю быў звязаны шэраг забаронаў і рэгламентацый у дачыненні да той ці іншай справы. Паўсюдна субота стала днём, калі было неабходна навесці парадак як у хаце, так і на падворку.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter