За пределами работы: медик из Барановичей днем лечит детей, а вечером шьет куклы

Аксана Харашылава – інструктар па лячэбнай фізкультуры і масажу Цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі "Рэфлекс" Баранавічскай цэтральнай паліклінікі. Яна стала пераможцай рэспубліканскага конкура Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя "Прафесія ў тварах" у намінацыі "Жыццё за межамі прафесіі". Мы завіталіі да Аксаны Іванаўны на працу і дахаты, каб яшчэ раз упэўніцца, што творчы чалавек таленавіты ва ўсім.


Трапіць у добрыя рукі

На масажнай кушэтцы – Сафія Жагунь. Так, тая самая дзяўчынка з Ляхавічаў, год назад для якой усёй краінай збіралі грошы на прэпарат Zolgensma, што каштуе больш за 2,5 мільены долараў. Дзяўчынка хворая на спінальную мышачная атрафію. Без укола яна не выжала б. Здарыўся цуд, і сям’я стала перможцай глабальнай латарэі, якая была арганізавана вытворцам лякарства. Так Сафія атрымала доступ да тэрапіі AVXS-101.

 Пасля ўкола лячэнне працягваецца ўжо девяць месяцаў. Мама дзяўчынкі Юлія Грыкель зараз возіць дачушку на масаж у "Рэфлекс". Пры дадзеным захворванні вельмі важна выконваць дыхальныя практыкаванні, рабіць масаж і рэгулярна праходзіць фізіятэрапію. У “Рэфлексе” Сафіі дапамагацюць бясплатна, а ў іншых краінах за рэабілітацыйныя мерапрыемствы сям’і трэба плаціць.


Назіраем, як моцныя і прафесійныя рукі Аксаны Харашылавай мнуць кволыя ножкі дзяўчынкі. Сафія здзіўлена круціць галоўкай, а на вуснах – усмешка. Мама Юлія кажа, што так важна было трапіць да чалавека чулага - пасля масажу Аксаны Харашылавай Сафія заўжды добра сябе адчувае.

Цікаўлюся ў Аксаны Іванаўны, якімі якасцямі трэба валодаць, каб штодзённа бачыць дзіцячы боль і быць пры гэтым вытрыманай, заўжды ўсміхацца і верыць у цуд?

– З дзецьмі можна працаваць толькі ў тым выпадку, калі маеш не толькі моцныя рукі, але, перш наперш, добрае сэрца. Хворае дзіця не скажа, што яму баліць. Яно будзе плакаць. А каму дапаможа лячэне, якое прыносіць слёзы? – разважае мая субяседніца.


Штодзень праз рукі Аксаны Іванаўны праходзіць шэсць маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якія мараць хадзіць сваімі ножкамі і радавацца жыццю. На кожнага ў спецыяліста ідзе каля гадзіны працы. Гэта і масаж, і лячэбная фізкультура.

Харашылава задаволена, што пасля заканчэння курса рэабілітацыі многія яе пацыенты ці іх мамы трымацюць з ёю сувязь - расказваюць пра свае поспехі, віншуюць са святамі.

Маляваць як дыхаць

Аксана Харашылава хоць і скончыла Баранавічскае медыцынскае вучылішча, творчасць у яе жыцці была невыпадковай, бо ўся сям’я – самадзейныя мастакі.

– Маляваць для кожнага з нас – маці, бацькі, брата – было звычайнай справай. Як дыхаць, –прызнаецца Аксана Іванаўна.


Першая лялька "ад Харашылавай" з’явілася на свет, калі дачушка Марыя была ў мамы яшчэ ў жывоціку.

– У дэкрэтным апачынку захацелася зрабіць калядную ляльку. Выніку здзівілася нават сама. З таго часу ўжо больш за 20 гадоў, калі прыйдзе натхненне, баўлю час за творчасцю, – расказвае мастачка.

У нейкі момант Аксана Іванаўна пачала вязаць лялькі. Аначсова малявала. Карціны яны з братам Сяргеем Грыгор’евым нават прадавалі на базары ў Баранавічах. А зараз, прызнецца, малюе і робіць лялек толькі на замову.

Карандаш, папера, нажніцы, эскіз, выкрайка, тканіна, сінтыпон… Што яшчэ на стале ў майстрыцы? Фарбы.


 – Я грунтую будучую ляльку, як палатно пад карціну, – раскрыве адну з таямніц сваіх лялек Аксана Іванаўна. – Калі пачынаю, не ведаю, чым ўсё скончыцца, якім атрымецца вынік. Лялькі – яны ж як людзі: з якімі пачуццямі ты за іх бярэшся, тым яны і аддзячаць.

Прызнецца, што ніколі да славы не імкнулася – у газетах пра яе не пісалі, на тэлебачанне не запрашалі. Але калектыў роднага цэнтра "Рэфлекс" усклаў на яе творчыя здольнасці надзею і прапанаваў паўдзельнічаць у прафсаюзным конкурсе. Дачка Марыя зрабіла фотаздымкі, адправіла, як вынік – перамога.

– Безумоўна, прыемна, што цябе адзначылі, – кажа мая субяседніца і дапаўняе, што чалавеку, які штодзённа бачыць боль, абавязкова трэба мець хоббі, бо надта цяжка трымаць усё ў сабе. А творчасць дае сілы, напаўняе энергіяй, якой можна падзяліцца з тымі, каму цяжэй.



У ТЭМУ

На конкурс "Прафесія ў тварах", які праводзіць Рэспубліканскі прафсаюз работнікаў аховы здароўя, у 2021 годзе было прадстаўлена больш за 600 работ у пяці намінацыях – "Працоўныя моманты", "Моманты мужнасці", "Твары прафесіі", "Жыццё за межамі прафесіі", "Працоўная дынастыя". У фінал трапілі 116 работ.

КАМПЕТЭНТНА

Вячаслаў Шыла, старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ФПБ

– Асноўная задача Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя – абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза. Адным з найважнейшых накірункаў дзейнасці таксама з’яўляецца культурна-масавая работа. Каму як не медыкам ведаць, што добрыя заняткі ў вольны час спрыяюць падняццю жыццёвага тонуса, раскрыццю творчых здольнасцей. Дадзеная работа прафсаюзаў дапамагае знаходзіць таленты, аб’ядноўвае цэлыя калектывы творчымі ідэямі, садзейнічае духоўна-патрыятычнаму выхаванню, спрыяе далейшаму развіццю нашых добрых традыцый і захаванню нацыянальнай самабытнасці беларускага народа.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter