“Дажынкі” вялікія і малыя

Восеньскія фэсты, на якіх ушаноўваюць земляробаў, праходзяць і ў Беларусі, і за яе межаміПра вялікія рэспубліканскія “Дажынкі” — традыцыйны, ужо 17-ы фэст-кірмаш сельскіх працаўнікоў у Жлобіне — пісалі, бадай, усе беларускія выданні. Горад металургаў пахарашэў і абнавіўся да свята, там пабудавана і рэканструявана больш за трыста аб’ектаў, абноўлены дзясяткі дамоў і вуліц, электрыфікавана чыгунка, якая злучае рэгіён з Мінскам. Жлобін годна і гасцінна сустракаў герояў жніва. Лепшым уручылі больш за дзясятак аўто. А што добры працаўнік сёння ў краіне на цану золата, сведчыць такі факт: камбайнёр Міхаіл Байдакоў са Шклоўскага раёна намалаціў за сезон больш за 6 тысяч тон збожжа. Удзельнікаў урачыстасці вітаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ладзіўся для іх святочны канцэрт.
Восеньскія фэсты, на якіх ушаноўваюць земляробаў, праходзяць і ў Беларусі, і за яе межамі

У Кургане сёння свята!Пра вялікія рэспубліканскія “Дажынкі” — традыцыйны, ужо 17-ы фэст-кірмаш сельскіх працаўнікоў у Жлобіне — пісалі, бадай, усе беларускія выданні. Горад металургаў пахарашэў і абнавіўся да свята, там пабудавана і рэканструявана больш за трыста аб’ектаў, абноўлены дзясяткі дамоў і вуліц, электрыфікавана чыгунка, якая злучае рэгіён з Мінскам. Жлобін годна і гасцінна сустракаў герояў жніва. Лепшым уручылі больш за дзясятак аўто. А што добры працаўнік сёння ў краіне на цану золата, сведчыць такі факт: камбайнёр Міхаіл Байдакоў са Шклоўскага раёна намалаціў за сезон больш за 6 тысяч тон збожжа. Удзельнікаў урачыстасці вітаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ладзіўся для іх святочны канцэрт.
Менш шырока асвятляюцца ў прэсе “Дажынкі” абласныя, а яны таксама праходзяць штогод, і штораз у новых райцэнтрах. На свяце ў Жлобіне Прэзідэнт выказаў меркаванне, што, магчыма, яны будуць ладзіцца ў кожным раёне: у адным з аграгарадкоў. Такім чынам штогод у парадак будзе прыводзіцца адзін аграгарадок, і гадоў праз 10-15 у краіне будзе вялікая колькасць добраўпарадкаваных па самым апошнім слове паселішчаў. Гэтаксама можна змяніць і знешняе аблічча райцэнтраў. “Трэба падумаць аб новай сістэме правядзення свята”, — сказаў Прэзідэнт.
Шануюць народныя хлебаробскія традыцыі і беларусы замежжа. Так, у рэдакцыю даслала здымкі кіраўніца суполкі “Бацькаўшчына” Людміла Урванцава з Кургана. На іх бачна, што і абрад Зажынкі актывісты суполкі не забываюць. Расказваючы летам, у Беларусі пра дзейнасць курганскай “Беларускай хаткі”, яна заўважыла: музей ствараўся дзякуючы матэрыялам, прынесеным суайчыннікамі. Актывісты ездзяць у этнаэкспедыцыі па беларускіх вёсках: збіраюць там матэрыял. Нават кнігу напісалі! “Паводле тых звестак сёлета будзем аднаўляць абрад Зажынак, — дзялілася Людміла. — Раней у нас было мала інфармацыі пра яго. Толькі адна з жанчын, якая да вайны жыла ў Беларусі, распавяла падрабязнасці абраду на Магілёўшчыне”.
Пра тое, як “Дажынкі” адсвяткаваліся беларусы ў Іркуцкай вобласці, мы раскажам у наступным нумары.

Іван Іванаў

На здымку:
У Кургане сёння свята!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter