Чувашскi шарм беларускiх скокаў

На гасцiннай зямлi Берасцейшчыны поруч з беларусамi ўтульна сябе адчуваюць прадстаўнiкi больш як 100 нацыянальнасцей i народнасцей. Рускiя, украiнцы, палякi, яўрэi, татары, цыгане, лiтоўцы, выхадцы з iншых народаў складаюць каля 15 працэнтаў насельнiцтва вобласцi.

 Значная iх колькасць перасялiлася на тэрыторыю Беларусi ў ХХ стагоддзi, распавядае старшыня савета па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей аблвыканкама Васiль Марчанка. — Усе яны — неад’емная частка нашай шматнацыянальнай дзяржавы, яе гiсторыi i традыцый.
Вось ужо нiколi не думала, что танцаваць можна... з акцэнтам. Пакуль на ўласныя вочы не ўбачыла, якi непаўторны шарм надаюць беларускiм народным скокам танцоры, чыя гiстарычная радзiма — Чувашыя, Башкiрыя, Казахстан, Азербайджан, Арменiя. Аматарскае аб’яднанне нацыянальных культур “Карагод”, якое распачало сваю дзейнасць пры Ганцавiцкiм гарадскiм Доме культуры ўсяго год таму, з’ява, можна сказаць, унiкальная. Для Берасцейшчыны — гэта ўжо дакладна. Ды i ў краiне падобны гурт толькi на Мiншчыне iснуе — “Шматгалоссе”.
Сёння “Карагод” аб’ядноўвае дзесяць розных радзiмаў, якiм належаць каранi 40 пастаянных удзельнiкаў клуба, у радзiму агульную. Куды кожнаму цiкава прыўносiць аўтэнтычнасць культуры свайго народа, знаёмiцца з каларытам iншых, знаходзiць падабенства ў мове, арнаментах на святочных строях, у традыцыях продкаў — i настаўнiку, i прадпрымальнiку, iнжынеру, рабочаму, школьнiку. Не прамiнаюць сустрэчы нават галоўныя iнжынеры дзвюх гарадскiх арганiзацый i старшыня самай моцнай у раёне гаспадаркi “Дубнякi”.
— Да стварэння суполкi мяне падштурхнуў V Усебеларускi фестываль нацыянальных культур, — распавядае дырэктар ДК, кiраўнiк гурта Iрына Гурская, дарэчы, чувашка па нацыянальнасцi. — Рыхтуючыся да фэсту, мы наладзiлi вечарыну казахскай культуры, куды запрасiлi гараджан, чыё жыццё было звязана з гэтай краiнай, — дзяцей першацалiннiкаў, тых, хто па волi лёсу апынуўся ў Ганцавiчах. I атрымалася так, што за агульным сталом сабралiся людзi розных нацыянальнасцей. Што мяне тады ўразiла i прывяло да думкi аб’яднаць усiх — з якiм трапяткiм шанаваннем яны гаварылi аб краiне, у якой нарадзiлiся, аб неабходнасцi помнiць свае каранi, ведаць мову i культуру.
Потым быў вечар армянскай культуры, якi дапамог зблiзiць карэнных жыхароў Арменii i iх землякоў, выхадцаў з Нагорнага Карабаха, — святы для ўсiх армян Дзень памяцi ахвяр генацыду Асманскай iмперыi яны сёлета адзначалi разам. Дарэчы, армянская суполка ў “Карагодзе” — найбольшая. Потым на агеньчык у ДК завiталi прыхiльнiкi культуры суседкi-Украiны — усе ў захапленнi падхоплiвалi ўкраiнскiя песнi, скакалi гапак, смакавалi боршч, варэнiкi ды галушкi... Дарэчы, сягонняшняя Гародня прадастаўляе ганцавiцкаму “Карагоду” асобны падворак. Завiтайце — не пашкадуеце!
У аснове ўсiх культур, лiчыць Iрына Гурская, ляжыць мудрая народная педагогiка, якая вучыць паважаць, любiць, шанаваць. Яна ж складае i падмуркi шматлiкiх нацыянальна-культурных суполак, якiя створаны на Берасцейшчыне прадстаўнiкамi найбольш шматлiкiх нацыянальнасцей. Гэта абласное аддзяленне “Рускага таварыства” i “Саюза палякаў на Беларусi”, грамадскiя аб’яднаннi ўкраiнцаў “Берагiня” i яўрэеў “Брыск”, “Шалом”, “Халакост” дый многiя iншыя. Як паведамiлi “НГ” у абласным савеце па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, сёння вывучаецца пытанне стварэння ў Брэсце цэнтра нацыянальных культур

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter