Чем интересны книги лауреатов Национальной литературной премии-2019?

Чтение класса премиум



1 сентября во время празднования Дня белорусской письменности в Слониме состоится торжественная церемония награждения лауреатов Национальной литературной премии. Давайте познакомимся с теми, кто победил в творческом конкурсе.

«Лучшее произведение (сборник произведений) поэзии» 

Мiкола Маляўка. «Сланечнiк».
«Чатыры чвэрцi», серыя «Бiблiятэка Саюза пiсьменнiкаў Беларусi»

Мiкола Маляўка належыць да старэйшага пакалення беларускiх лiтаратараў, ён, як прынята гаварыць, працягвае традыцыi беларускага паэтычнага слова. Нездарма нарадзiўся ў вёсцы Мiкалаеўшчына — на радзiме Якуба Коласа, якому часта прысвячае вершы.

Прабiўся праз гадоў пясок
Сцяблiнкай тоненькаю, кволай
I я — шурпаты каласок
На нiве той, дзе сеяў Колас.

У новым зборнiку паэта адзiнаццаць раздзелаў. Адзiн з ix — «Зраднiлiся з зямлёй» — творы пра вайну. Аўтар нарадзiўся ў 1941 годзе, таму страшная трагедыя народа адбiлася i на ягоным лёсе.  

«Лучшее произведение для детей и юношества»


Уладзiмiр Ягоўдзiк. «Крылатыя суседзi», «Зачараваная Свiслач», «Кветкi дзiвасiлу».
«Выдавец М.Ягоўдзiк»

Лаўрэат прэмii iмя Янкi Маўра Уладзiмiр Ягоўдзiк дзесяць год таму заснаваў цiкавую серыю кнiг для дзяцей «Скарбы Радзiмы». У даступнай форме ў суправаджэннi фотаздымкаў i малюнкаў распавядаецца маленькiм чытачам пра родную прыроду. Уладзiмiр Ягоўдзiк перамог адразу з трыма кнiгамi гэтай серыi. Кнiжка «Зачараваная Свiслач» прысвечана рацэ, якая цячэ праз галоўны горад Беларусi, кнiга «Крылатыя суседзi» распавядае пра птушак — зiмародка, попаўзня, сойку, вераб’я, сiнiчку, «Кветка дзiвасiлу», адпаведна, пра кветкi. 

«Лучший дебют» 

Станiслава Умец. «Сэрца Сакры».
«Мастацкая лiтаратура»

Дэбютная кнiга гэтай маладой пiсьменнiцы з’явiлася дзякуючы конкурсу «Першацвет», у якiм перамагла Станiслава. З яе рамана пачынаецца новая выдавецкая серыя «Час 21», дзе будуць друкавацца маладыя. Беларускамоўнае моладзевае фэнтэзi — нiша вельмi запатрабаваная, але яшчэ зусiм мала напоўненая. Героi рамана — сённяшнiя падлеткi са сваiмi комплексамi, першымi закаханасцямi i марай пра незвычайнае. Школьнiца Кася прыйшла на школьны баль i апынулася на iншай планеце — Сакры... 

«Лучшее произведение публицистики»

Вiктар Хурсiк. Vale!
«Выдавец В.Хурсiк»
 
Выдавец i даследчык Вiктар Хурсiк шмат гадоў збiраў матэрыялы пра Магдалену Радзiвiл з Завiшаў. Княгiня ўсё жыццё падтрымлiвала беларускi рух. Дзякуючы ёй на пачатку ХХ стагоддзя выйшлi зборнiкi Купалы i Багдановiча, дзейнiчала выдавецтва «Загляне сонца i ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства i газета «Беларус». Магдалена Радзiвiл адкрывала ў сваiх уладаннях беларускiя школы — у Кухцiчах, Уздзе, Каменцы. У кнiзе выкарыстаны спасылкi больш чым на 300 крынiц. Аўтар кнiгi спрычынiўся да ўвекавечання памяцi сваёй гераiнi ў былым маёнтку Жорнаўка, дзе ўсталяваны мемарыяльны камень, ладзiцца штогадовае свята. Кнiга адметная тым, што напiсана не сухой навуковай мовай, яе цiкава чытаць. Vale!, дарэчы, перакладаецца з латынi як «Бывайце!». Аўтар уяўляе развагi сваёй гераiнi:

«Цi правiльна я зрабiла, што паставiла мэтай жыцця адраджэнне Беларусi — судзiць вам. Я любiла сваю зямлю, свой народ... На жаль, мне не дадзена ўбачыць яго росквiт. Vale!»

«Лучшее произведение прозы» 

Олег Пушкин. «Гений».
Минск, «Мастацкая лiтаратура».
 
В прозе Олега Ждана (настоящее имя — Олег Пушкин) пафоса нет. Есть неравнодушие, взгляд человека, не привыкшего приспосабливаться. Перед читателем жизнь как она есть. Герой повести «Гений» — художник, убежденный в собственной гениальности, но вынужденный рисовать на заводе наглядную агитацию и портреты передовиков. Естественно, он на всех обижен и при этом заботу любящих его людей, матери и подруги, воспринимает с презрением, типа недостойны его. Так же скептически герой относится к миру искусства.

Увы, оказывается, эгоизм и самомнение отнюдь не признаки гениальности. Читателю есть над чем порассуждать, тем более написано все очень профессионально.

«Лучшее произведение литературной критики  и литературоведения»

Святлана Калядка. «Лiтаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыi». 
«Беларуская навука»

Лiтаратуразнаўца Святлана Калядка вядомая як даследчыца творчасцi Яўгенii Янiшчыц i складальнiца збору твораў слыннай паэткi. Для свайго даследвання Святлана ўзяла творчасць Яўгенii Янiшчыц, а таксама Максiма Танка ды сучасных аўтараў. Мы, вядома, ведаем, што паэт — iстота эмацыянальная i ў добрых вершах абавязкова прысутнiчае эмоцыя. Але нават такую плыткую з’яву можна сiстэматызаваць i патлумачыць. У даследваннi шмат цiкавага, напрыклад, вызначаюцца эматыўныя тыпы творчай асобы i чытацкiя эмацыянальныя рэакцыi на твор. 

P.S. Премия в области драматургии в этом году не присуждена. Жюри посчитало, что двух заявок при не самом высоком их художественном уровне явно недостаточно.

cultura@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter