Чатыры ўзроўні камфорту

Самы доўгі эстакадны мост сталіцы — на праспекце ДзяржынскагаЧэмпіянат свету па хакеі-2014 не за гарамі, і ў дарожнай інфраструктуры Мінска гэта заўважна: пашыраюцца некаторыя вуліцы, робяцца больш зручнымі транспартныя развязкі. Яшчэ пару гадоў таму па праспекце Дзяржынскага, галоўнай магістралі Маскоўскага раёна, здараліся заторы пад час руху. А ўжо хутка, як сказаў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, гэта будзе “магістраль XXI стагоддзя”. Закончана будаўніцтва самай унікальнай транспартнай развязкі Мінска: на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і Жукава.
Самы доўгі эстакадны мост сталіцы — на праспекце Дзяржынскага

Новая транспартная развязкаЧэмпіянат свету па хакеі-2014 не за гарамі, і ў дарожнай інфраструктуры Мінска гэта заўважна: пашыраюцца некаторыя вуліцы, робяцца больш зручнымі транспартныя развязкі. Яшчэ пару гадоў таму па праспекце Дзяржынскага, галоўнай магістралі Маскоўскага раёна, здараліся заторы пад час руху. А ўжо хутка, як сказаў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, гэта будзе “магістраль XXI стагоддзя”. Закончана будаўніцтва самай унікальнай транспартнай развязкі Мінска: на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і Жукава.
Гэта адзіны ў Мінску чатырохузроўневы транспартны вузел. Яго аснову складае самы доўгі ў горадзе эстакадны мост: 460 метраў, з вышынёй цэнтральных апор 15 метраў! Гэта самы высокі ўзровень развязкі. Другі — разваротнае кальцо, таксама пабудаванае па прынцыпе эстакады, на апорах. Трэці — траса праспекта Жукава, якая засталася на тым жа ўзроўні. І чацвёрты ўзровень — падземны, там будуецца лінія метрапалітэна. Вось такой шматслойнай атрымалася транспартная развязка.
Наперадзе яшчэ шмат працы. Але, запэўніваюць будаўнікі, да пачатку ЧС-2014 праспект Дзяржынскага будзе аўтамагістраллю з сусветным узроўнем арганізацыі дарожнага руху.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
Новая транспартная развязка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter