Час хуткіх скарасцей

АДДЗЯЛЕННЕ паштовай сувязі дзятлаўскага гарпасёлка Казлоўшчына, якім два дзесяцігоддзі загадвае Алена АЛЬШЭЎСКАЯ, да нядаўняга часу абслугоўвала жыхароў былога райцэнтра і дзясятка навакольных вёсак і хутароў. Цяпер штораніцы з раённага вузла сувязі адпраўляецца спецыяльная аўтамашына з паштовымі работнікамі. Яны па дакладным графіку дастаўляюць у аддаленыя вёскі карэспандэнцыю, выдаюць грашовыя пераводы, пенсіі і іншыя дзяржаўныя выплаты.


НОВАЎВЯДЗЕННЕ, безумоўна, знізіла нагрузку на калектыў, у якім працуе шэсць чалавек. Алена Анатольеўна памятае свае першыя гады працы паштальёнам. Штодзень даводзілася пешшу адмерваць кіламетры па навакольных мясцінах. Засвоіла і прафесію аператара сувязі.

Начальнікам паштовага аддзялення ў Казловічах амаль дзесяцігоддзе працавала маці Ніна Гародка. Алена часта забягала да яе, дапамагала раскладваць па ўчастках карэспандэнцыю, газеты, часопісы. Спадабалася ёй гэтая праца. Пасля заканчэння сярэдняй школы стала тэлефаністкай Дзятлаўскага раённага вузла сувязі. Выйшла замуж за аднавяскоўца Міхаіла Альшэўскага, з райцэнтра вярнулася ў родную вёску Драбовічы і 30 гадоў працуе ў аддзяленні сувязі Казлоўшчына.

Манцёрам на раённым вузле электрасувязі робіць муж Міхаіл Міхайлавіч. Сям’я Альшэўскіх сябруе з “Сельской газетой”. Шмат гадоў выпісвае яе галоўны эканаміст сельгаспрадпрыемства “Слава Працы” Галіна Юрчык. Сёлета ў Казловічах павялічылася колькасць падпісчыкаў галоўнай аграрнай газеты рэспублікі.

Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости