Буслы прылятаюць двойчы

Зацяжная зіма ўнесла карэктывы ў “расклад руху” птушак, што вяртаюцца з выраюНу так і хочацца назваць сёлетні сакавік месяцам-ашуканцам! Усе чакалі з ім пасля суровай зімы цяпла і святла, а ён прыйшоў — з мяцеліцай, завеямі, галалёдам… На жаль, і пералётным птушкам вельмі цяжка адаптавацца да такога надвор’я. У канцы сакавіка арнітолагі паведамілі сенсацыйную навіну: маўляў, буслы, якія ляцелі у Беларусь, пабачылі снег, перадумалі ды паляцелі ў Ізраіль... Аднак Ірына Самусенка, навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі Беларусі па біярэсурсах, не такая катэгарычная ў высновах: “Частка буслоў, вядома ж, вярнулася ў тэрміны, блізкія да звычайных. Да нас у Інстытут паступілі шматлікія паведамленні аб прылёце першых буслоў у паўднёва-заходнія і паўднёвыя рэгіёны Беларусі ўжо 20-25 сакавіка. Ды паколькі вясна да нас сёлета не спяшаецца, птушкі проста прыпынілі міграцыю ці адляцелі крыху назад і чакаюць, пакуль у нас усталюецца вясновае надвор’е і яны змогуць нармальна тут харчавацца”.
Зацяжная зіма ўнесла карэктывы ў “расклад руху” птушак, што вяртаюцца з выраю

Птушкі вяртаюцца з выраю ў свае буслянкіНу так і хочацца назваць сёлетні сакавік месяцам-ашуканцам! Усе чакалі з ім пасля суровай зімы цяпла і святла, а ён прыйшоў — з мяцеліцай, завеямі, галалёдам… На жаль, і пералётным птушкам вельмі цяжка адаптавацца да такога надвор’я. У канцы сакавіка арнітолагі паведамілі сенсацыйную навіну: маўляў, буслы, якія ляцелі у Беларусь, пабачылі снег, перадумалі ды паляцелі ў Ізраіль... Аднак Ірына Самусенка, навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі Беларусі па біярэсурсах, не такая катэгарычная ў высновах: “Частка буслоў, вядома ж, вярнулася ў тэрміны, блізкія да звычайных. Да нас у Інстытут паступілі шматлікія паведамленні аб прылёце першых буслоў у паўднёва-заходнія і паўднёвыя рэгіёны Беларусі ўжо 20-25 сакавіка. Ды паколькі вясна да нас сёлета не спяшаецца, птушкі проста прыпынілі міграцыю ці адляцелі крыху назад і чакаюць, пакуль у нас усталюецца вясновае надвор’е і яны змогуць нармальна тут харчавацца”.
Першымі, па словах спецыяліста, вярталіся дадому найбольш моцныя буслы, якія добра перазімавалі ды ўдала перанеслі міграцыю. Некаторым з іх удалося знайсці невялікія праталіны: як правіла, ля ачышчальных збудаванняў ці на гарадскіх звалках. Зімуюць буслы далёка: у паўднёва-ўсходняй і паўднёвай Афрыцы. Для іх дзесяць тысяч кіламетраў — шлях немалы, птушкі трацяць на пералёт шмат энергіі, таму ім патрэбна адразу ж аднавіць сілы. Каторым пашанцавала патрапіць на праталіны — засталіся ў Беларусі, іншыя ж адляцелі на некаторы час у больш паўднёвыя рэгіёны. “Дарэчы, мы не лічым гэта нейкай экстрэмальнай сітуацыяй, — запэўніла Ірына Самусенка. — Было б значна горш, калі б буслы прыляцелі, занялі свае гнездавыя тэрыторыі, а яшчэ і адклалі яйкі, а потым — пагоршылася б надвор’е. Паўторнага прылёту буслоў у Беларусь мы чакаем у сярэдзіне красавіка”.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
Птушкі вяртаюцца з выраю ў свае буслянкі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter