«Без палескай вады нішто сталічныя гасцінцы»

Праз некаторы час далучыліся да іх іншыя педагогі. Так і нарадзіўся ансамбль «Імпрэза». А калі яго поспехі дасягнулі такіх вышынь, што паўстала пытанне аб прысваенні калектыву ганаровага звання «народны», аказалася, што ансамбль з такой назвай у рэспубліцы ўжо ёсць. Таму прыйшлося перайменаваць свой у «Вандроўнікі». Чаму выбралі такую назву?

Дзесяць гадоў таму дырэктар Дварэцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры Васіль КОЎШЫК і выкладчык мясцовай музычнай школы Аляксандр ДАНІЛОВІЧ вырашылі спяваць народныя песні

Праз некаторы час далучыліся да іх іншыя педагогі. Так і нарадзіўся ансамбль «Імпрэза». А калі яго поспехі дасягнулі такіх вышынь, што паўстала пытанне аб прысваенні калектыву ганаровага звання «народны», аказалася, што ансамбль з такой назвай у рэспубліцы ўжо ёсць. Таму прыйшлося перайменаваць свой у «Вандроўнікі». Чаму выбралі такую назву?

— Мы не любім сядзець на месцы, — гаворыць Васіль Коўшык. — Часта ездзім з канцэртамі па ўсім раёне. І калі нават знаходзімся ў роднай вёсцы, то нашы душы няспынна вандруюць у пошуках твораў.

З самага пачатку існавання ансамбль узяў кірунак на выкананне ўласных песень. І ўсё гэта — дзякуючы самабытнаму таленту кіраўніка калектыву Аляксандра Даніловіча. Ён сам і піша вершы і кладзе іх на музыку. Пры гэтым усе песні стылізаваныя пад народныя.

На першым фестывалі «Зов Полесья» «Вандроўнікі» праспявалі сваю песню «Палессе», якую цёпла прынялі слухачы. Яе напісаў Даніловіч на словы культарганізатара Дома культры Аляксандра Крышталя.

Песня гучала са сцэны ў Ляскавічах, што знаходзяцца на беразе Прыпяці, плыла над вялікай палескай ракой... І знаходзіла водгук у сэрцах слухачоў, якія таксама лічылі, што няма месца прыгажэйшага на зямлі, чым Палессе.

А на сёлетнім фестывалі «Вандроўнікі» выканаюць песню «Жывая вада», спецыяльна прысвечаную гэтаму святу. Вось некалькі радкоў з яе:

Я сумую па роднай глыбінцы,

Калі раптам паеду куды.

І сталічныя нават гасцінцы

Мне нішто без палескай вады.

Прагучыць там і яшчэ адзін твор «Вандроўнікаў» — «Касец». Ён аб нялёгкай долі палешука ў былыя часы, калі даводзілася працаваць ад відна да відна і ўсё рабіць уручную. І хоць час цяпер іншы, але аўтар слоў і музыкі Аляксандр Даніловіч з дапамогай народных твораў змог спасцігнуць, данесці да нас і захаваць для нашчадкаў малюнак жыцця жыхароў тутэйшых мясцін.

Васіль ГЕДРОЙЦ, «БН»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter