“Белыя росы. Вяртанне”. Знята!

На кінастудыі “Беларусьфільм” адбыўся прэс­паказ новага фільма, створанага ў духу знакамітай камедыі “Белыя росы”
На кінастудыі “Беларусьфільм” адбыўся прэс­паказ новага фільма, створанага ў духу знакамітай камедыі “Белыя росы”

Цяжка глядзець без слёз... Ці можа гэта проста мы, беларусы, такія сентыментальныя? У аснове гісторыі — далейшыя лёсы “беларосаўцаў”, апісаныя ў кінааповесці Аляксея Дударава, якая ўжо была змешчана ў перыядычным друку. Драматург, дарэчы, быў сцэнарыстам і фільма “Белыя росы”, знятага рэжысёрам Ігарам Дабралюбавым у 1983 годзе. Над сцэнарыем новай кінастужкі працавалі таксама Аляксандра Бутар (яна ж і рэжысёр) ды Юлія Гірэль.
Спазнаваць беларускую душу стваральнікі фільма прапануюць на спрадвечным канфлікце, што ўтвараецца ў духоўнай прасторы: паміж сэрцам і розумам, сумленнем і выгадай. Між некранутай прыродай і цывілізацыяй. І калі ў ранейшым фільме горад наступаў на вёску Белыя Росы, то цяпер канфлікт больш глабальны: у ціхім кутку беларускай прыроды хочуць пасадзіць суперсучасны праект багатыя замежныя інвестары. І ўсё гэта з густам замешана на тонкіх пачуццях, каханнях, любові да роднай зямлі і… чаканні з выраю буслоў. Варта, пэўна, гэты фільм паглядзець усім, хто жадае лепш разумець дзівакоў-беларусаў.
Больш падрабязна пра фільм і прэм’еру — у наступным нумары.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter