Беларускi ручнiчок

Верш Рыгора Бабчанка «Бусел»
Бусел

Бусел рана-рана
Ходзіць па палетках,
Спрытна і старанна
Ловіць ежу дзеткам.

І нясе ў буслянку
Буслянят карміці,
Вось чаму ён зранку
Ходзіць ля крыніцы.
Малюткі ўзрастаюць,
Патрабуюць есці.
Іх вятры ласкаюць
Сонца ў поўдзень песціць.

Каб раслі, дужэлі,
Мацавалі крылы.
У вырай паляцелі,
Маючы ўжо сілы.

Бо ляцець далёка
Трэба на зімоўку,
Каб да Сінявокай
Ім вярнуцца зноўку!

Рыгор БАБЧАНОК
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter