Балючае рэха вайны

Імёны нашых суайчыннікаў, якія загінулі пад час Баснійскай вайны 1992-1995 гадоў, ёсць на помніку, што ўсталяваны на вайсковых могілках у ВышаградзеДля жыхароў былой Югаславіі 24 сакавіка і 6 красавіка — тужлівыя даты. Гэта дні памяці пра трагічныя падзеі ў жыцці Балканскай дзяржавы. Падзеі, пасля якіх Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія знікла з палітыка-геаграфічных карт свету, а ў выніку ўзброеных канфліктаў загінулі сотні тысяч людзей. І ўсім нам яшчэ варта ўсвядоміць: як гэта там сталася, што добрыя суседзі пераўтварыліся ў непрымірымых ворагаў? Балючы ўрок для ўсіх…
Імёны нашых суайчыннікаў, якія загінулі пад час Баснійскай вайны 1992-1995 гадоў, ёсць на помніку, што ўсталяваны на вайсковых могілках у Вышаградзе

Помнік у ВышаградзеДля жыхароў былой Югаславіі 24 сакавіка і 6 красавіка — тужлівыя даты. Гэта дні памяці пра трагічныя падзеі ў жыцці Балканскай дзяржавы. Падзеі, пасля якіх Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія знікла з палітыка-геаграфічных карт свету, а ў выніку ўзброеных канфліктаў загінулі сотні тысяч людзей. І ўсім нам яшчэ варта ўсвядоміць: як гэта там сталася, што добрыя суседзі пераўтварыліся ў непрымірымых ворагаў? Балючы ўрок для ўсіх…
Такім чынам, згадаем гісторыю. 6 красавік 1992 года пачалася так званая Баснійская вайна — узброены міжэтнічны канфлікт на тэрыторыі Босніі ды Герцагавіны. Тая вайна скончылася толькі ў снежні 95-га і прывяла да развалу Югаславіі. Ды не паспелі Балканы акрыяць ад таго ўдару, як 24 сакавіка 1999 года пачалася ваенная аперацыя НАТА супраць Саюзнай Рэспублікі Югаславіі. Авіяцыя Паўночна-Атлантычнага блока цынічна і бязлітасна бамбіла мірныя сербскія гарады, прымушаючы Белград змірыцца са стратай часткі тэрыторыі, Косава. У той час увесь так званы цывілізаваны свет, усе заходнія дэмакратыі настроіліся супраць Сербіі — пачалася, паралельна з ваеннымі дзеяннямі, беспрэцэдэнтная інфармацыйная вайна. Заходнія медыя-рэсурсы пераконвалі заходне-еўрапейскага і амерыканскага абывацеля: сербы — не людзі, а звяры. Ну а косаўскія албанцы — нявінныя ягняты і проста ахвяры камуна-сербскага кіднэпінга... Гэтым словам, нагадаю, называюць выкраданне людзей, пераважна дзяцей, з мэтай атрымання выкупу. А хто быў на баку сербаў? Як сказаў на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол Рэспублікі Сербія, доктар Стаян Еўціч, “Рэспубліка Беларусь была і застаецца адной з краін, якія заўсёды падтрымлівалі сербаў, ніколі не пакідалі ў бядзе”...
На жаль, мала хто ведае, што беларусы падтрымлівалі Бялград у цяжкі час не толькі на міждзяржаўным узроўні. У шэрагах абаронцаў Сербіі ваявалі і беларускія добраахвотнікі. Гэта былі не “салдаты ўдачы”, не камандзіраваныя ваенспяцы, а пераважна ідэалісты, якія свята верылі ў славянскае брацтва. На жаль, мы не ведаем, колькі менавіта выхадцаў з незалежнай Беларусi змагалася ў Босніі (1992-1995) і ў Косава (сакавік-чэрвень 1999), але вядома, што на могілках Доні Мілевічы ў паўднёвых ваколіцах сербскага Сараева пахаваныя трое нашых суайчыннікаў.
Гаўрылін Валерый Дзмітрыевіч. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Гродне, да 92-га жыў у Санкт-Пецярбургу, там атрымаў вышэйшую адукацыю. Ваяваў у Прыднястроўі. У кастрычніку 92-га прыбыў на Балканы ў складзе Другога рускага добраахвотніцкага атрада, які ўвайшоў у Вышаградскую брыгаду Дрынскага корпуса. У чэрвені 93-га быў адкамандзіраваны ў супрацьтанкавую роту Слаўкі Алексіча, гэта трэці пяхотны батальён Першай сараеўскай брыгады, якая знаходзілася ў прыгарадзе Сараева. Удзельнічаў у аперацыі “Арловац” па захопе Тырнава ў ліпені 93-га, у абароне сербскай Гырбовіцы (раён Сараева). Быў паранены. Браў удзел у дыверсійнай аперацыі Трэцяга рускага добраахвотніцкага атрада па падрыве аднаго з цэхаў па вытворчасці боепрыпасаў “Перамога” ў Гораждзе ў красавіку 94-га. Праходзіў службу ў складзе брыгады спецпрызначэння “Пантэры”, быў адным з самых прафесійных мінамётчыкаў. Загінуў 5 красавіка 1995 года.
Петраш Юрый Сяргеевіч. Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Беларусі. Закончыў Варонежскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча ў 90-м, у 93-м звольніўся з Узброеных Сіл у званні старшага лейтэнанта. Ваяваў у Абхазіі. Затым па ўласнай ініцыятыве прыбыў у Рэспубліку Сербскую, дзе ваяваў у разведвальна-дыверсійным атрадзе “Белыя Ваўкі”. Удзельнічаў у баявых аперацыях пад Тырнава і ў горных раёнах Трэскавіце і Белашніцэ. Загінуў у баі на вышыні Хум у горным раёне Трэскавіце 11 кастрычніка 1995 года ў ходзе разведвальна-дыверсійнай аперацыі.
Шкрабаў Аляксандр Уладзіміравіч. Нарадзіўся 4 красавіка 1954 года ў Гомелі, пазней сям’я пераехала ў Літву. Праходзіў тэрміновую службу ў падраздзяленнях спецпрызначэння ВМФ СССР. Ветэран баявых дзеянняў ВМФ СССР у Анголе. Пасля распаду СССР прымаў удзел у баявых дзеяннях у Абхазіі. У Рэспубліцы Сербскай ваяваў са жніўня 93-га. Камандаваў атрадам добраахвотнікаў з Расіі, Беларусі, Польшчы і Балгарыі. Удзельнічаў у баявых аперацыях па абароне сербскіх пазіцый у горным раёне Ігман, у раёнах Гырбовіца, Злацішта, ла Цырной ракі, пад Олава. Быў паранены пад час аперацыі па прарыве непрыяцельскіх пазіцый ля гатэля “Осьміца” ў раёне Злацішта пад Сараева 24 студзеня 1994 года. У красавіку 94-га кіраваў дыверсійнай аперацыяй Трэцяга рускага добраахвотніцкага атрада па падрыве цэха боепрыпасаў у Гораждзе. Яму было прысвоена званне маёра чэтнікаў (воінаў Югаслаўскай арміі). Загінуў 4 чэрвеня 1994 года ў баі пад Сараева.
Варта нагадаць, што ў 2011 годзе ў горадзе Вышаградзе на вайсковых могілках быў усталяваны помнік рускім і беларускім добраахвотнікам, якія загінулі пад час Баснійскай вайны 1992-1995 гадоў. Вядома таксама, што каля 20 чалавек з агульнага ліку добраахвотнікаў, а іх было 700, якія ваявалі на сербскім баку, засталіся жыць у Рэспубліцы Сербскай. Дарэчы, цяпер Рэспубліка Сербія — гэта тэрыторыя з сталіцай Белградам, а Рэспубліка Сербская — гэта сербскі анклаў у Босніі і Герцагавіне са сталіцай у Сараева (сербскім). Ці ёсць сярод іх беларусы — рэдакцыі невядома. Будзем рады, калі чытачы газеты, якія нешта ведаюць пра нашых суайчыннікаў-добраахвотнікаў, якія ваявалі ў Босніі і Косава, а таксама пра сем’і загінулых на Балканах нашых землякоў, паведамяць пра тое ў рэдакцыю.

Яўген Дарэнскі

На здымку:
Помнік у Вышаградзе
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter