Авангард open air

У межах правядзення чэмпіянату свету па хакеі адкрылася выстава сучаснага мастацтва “Avant-gARTe.

У межах правядзення чэмпіянату свету па хакеі адкрылася выстава сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”. Упершыню беларускія творы авангарду, андэграўнду і нонканфармізму за сто гадоў сабралі разам.

Работы вядомых на ўвесь свет авангардыстаў Марка Шагала і Аляксандра Ахола-Вало, эксперыменты сучасных Ганны Сілівончык і Сяргея Рымашэўскага можна ўбачыць адразу на трох пляцоўках.

У Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” на праспекце Пераможцаў, 14 прэзентуюцца прадметы выяўленчага мастацтва, графічныя і скульптурныя кампазіцыі, арт-аб’екты, інсталяцыі, відэа-арт беларускіх мастакоў-авангардыстаў з усіх рэгіёнаў краіны за апошнія дзесяць гадоў.

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) прадстаўлены праект “Сто гадоў беларускага авангарду”, прысвечаны творчасці мастакоў-нонканфармістаў ХХ стагоддзя.

А побач з Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва, на плошчы Якуба Коласа, ужо заўтра будзе прэзентавана трэцяя частка праекта “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” пад назвай “Мастак і горад”. Тут мінчане і госці сталіцы змогуць пазнаёміцца з рэпрадукцыямі карцін шаснаццаці сучасных беларускіх жывапісцаў і графікаў. Творы пад адкрытым небам будуць даступныя кругласутачна, а выставы ў “БелЭкспа” і Музеі сучаснага мастацтва будуць працаваць з 11.00 да 21.00.

Што цікава, “Avant-gARTe.

Ад квадрата да аб’екта” не абмяжоўваецца статычнымі выставамі. На ўвесь перыяд выставы — з 21 красавіка па 10 чэрвеня — распрацавана праграма суправаджальных мерапрыемстваў. Плануецца паказаць дакументальныя фільмы пра беларускіх мастакоў, правесці шэраг круглых сталоў, творчых сустрэч, лекцый, арганізаваць паказ калекцый адзення студэнтаў Інстытута сучасных ведаў імя Шырокава, аднадзённы фестываль “ДАХ-24”, дзень перформансу “Паветра” і многае іншае.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter