Астаньковічаў слухае Астана

У сталіцы Казахстана ладзіўся аўтарскі вечар кампазітара з беларускімі родавымі каранямі і ягонай жонкіАбодва яны, Марыянна і Дзмітрый Астаньковічы, закончылі Казахскую нацыянальную акадэмію музыкі. Працуюць там і цяпер: Дзмітрый на кафедры кампазіцыі, Марыянна — музыказнаўства. І нядаўна ў вялікай зале Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў ладзіўся іх першы сумесны аўтарскі канцэрт “З любоўю да музыкі”. Пра тое мы даведаліся з афішы, дасланай у рэдакцыю членамі суполкі “Радзіма”, якую ўзначальвае наш таленавіты суродзіч Дзмітрый Астаньковіч.
У сталіцы Казахстана ладзіўся аўтарскі вечар кампазітара з беларускімі родавымі каранямі і ягонай жонкі

У сям’і кампазітараў Марыянны і Дзмітрыя Астаньковічаў — лад і гармоніяАбодва яны, Марыянна і Дзмітрый Астаньковічы, закончылі Казахскую нацыянальную акадэмію музыкі. Працуюць там і цяпер: Дзмітрый на кафедры кампазіцыі, Марыянна — музыказнаўства. І нядаўна ў вялікай зале Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў ладзіўся іх першы сумесны аўтарскі канцэрт “З любоўю да музыкі”. Пра тое мы даведаліся з афішы, дасланай у рэдакцыю членамі суполкі “Радзіма”, якую ўзначальвае наш таленавіты суродзіч Дзмітрый Астаньковіч.
“Кампазітар, педагог, член Саюза кампазітараў Рэспублікі Казахстан, нарадзіўся 28 чэрвеня 1975 года ў горадзе Шымкенце, беларус,” — чытаем пра яго ў даведніку, што выйшаў у Астане. А як звязаны ён з Беларуссю? Дзмітрый Валер’евіч напісаў нам, што сам пакуль слаба валодае беларускай мовай, а дзед ягоны, Вітольд Іосіфавіч, і ў Казахстане ёй карыстаўся: з Беларусі быў родам. А род слаўны. “Не так даўно я даведаўся ад маёй цёткі, якая жыве ў Маскве, што мы — нашчадкі шляхецкага роду герба “Ляліва” з Магілёўскай губерні, — паведамляе Дзмітрый. — Наш продак Міхайла Астаньковіч у сярэдзіне ХVІ стагоддзя служыў пры двары караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта Аўгуста II. Маёнтак майго прадзеда, Язэпа Іванавіча, быў у вёсцы Каўшова, пад Мсціславам. Праўда, пра шляхецкасць у сям’і стараліся не гаварыць: занадта дорага такое паходжанне абышлося маім продкам у савецкі час. У 30-х Астаньковічы апынуліся ва Узбекістане, затым пераехалі ў Казахстан, дзе пусцілі карані, жывуць ужо тры пакаленні. Нягледзячы на адарванасць ад гістарычнай Радзімы, мы адчуваем сваю прыналежнасць да беларускага этнасу”.
Дзмітрый напісаў, што з узростам стаў лепш разумець свой характар, учынкі, а таксама ўспрымаць іх праз прызму беларускай самасвядомасці. І песні на беларускія вершы ён пачаў пісаць. Да гэтага далучыў яго спявак з Мсціслава Віталь Астанковіч, які жыве ў Магілёве. Магчыма, яны родзічы: прозвішчы падобныя. “Я спецыяльна для яго напісаў два дзясяткі песень на беларускія тэксты, якія ён для мяне падбіраў асабіста, — удакладняе Дзмітрый. — На маё здзіўленне, песні такія ўзнікаюць лёгка, нібы самі па сабе. Яны натуральна развіваюцца і ўспрымаюцца беларусамі як родныя. Я рады, што такая дзейнасць дапамагае мне ідэнтыфікавацца ў свеце”.
Дзмітрый Астаньковіч сёння вядомы як аўтар шэрагу сімфанічных, камерна-інструментальных і вакальных твораў розных жанраў, якія выконваюцца ўжо не толькі ў Казахстане, але і за яго межамі.
На нядаўнім канцэрце гучалі фартэпіянныя і вакальныя цыклы Марыянны Астаньковіч. Сярод выканаўцаў быў і Аляксандр Раманаў, прафесійны піяніст. Ён бацька кампазітаркі, быў педагогам у дачкі і зяця пад час іх вучобы ў Акадэміі музыкі. Гучаў шэраг песень, рамансаў Дзмітрыя Астаньковіча, у тым ліку і на беларускай мове. “Сярод гледачоў былі і мае сябры з Беларускага культурнага цэнтра “Радзіма”, што для мяне было асабліва прыемна, — напісаў у рэдакцыю Дзмітрый. — Вы б толькі бачылі вочы беларусаў, калі гучала мая песня “Журавінка” на верш Рыгора Барадуліна! Проста захапленне і замілаванне”.
У сям’і Марыянны музыка гучала з дзяцінства, і цяпер у сям’і Астаньковічаў “з музыкай” гадуюцца трое сыноў. Старэйшыя, Аляксандр і Дзмітрый, ужо вучацца іграць на гітары, музычныя здольнасці праяўляе і трохгадовы Мікалай.

Іван Іванаў

На здымку:
У сям’і кампазітараў Марыянны і Дзмітрыя Астаньковічаў — лад і гармонія
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter