Аб мінулым — дзеля будучыні

Турысцкі маршрут "Барысаўскія старонкі Халакосту" распрацаваны ў Мінскай вобласці
Турысцкі маршрут "Барысаўскія старонкі Халакосту" распрацаваны
ў Мінскай вобласці.

Экскурсійны шлях пралягае праз Барысаў, вёскі Зембін і Мсціж, пасёлак Чырвоны Кастрычнік. Гэтыя месцы звязаны з трагічнымі падзеямі 1941–1944 гадоў. У Барысаве падчас нямецка-фашысцкай акупацыі было створана гета, на ўскраіне горада карнікі знішчылі больш за сем тысяч чалавек. У вёсках Зембін і Мсціж, пасёлку Чырвоны Кастрычнік таксама расстрэльвалі людзей — там устаноўлены памятныя знакі, манументы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter