У аграгарадку Барсукі прайшоў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Кіраўскага раёна

45 тысяч тон на ўсіх

У МІНУЛУЮ суботу ў аграгарадку Барсукі — цэнтральная сяліба СВК “Калгас “Ніва”— прайшоў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Кіраўскага раёна.

 Героі мінулага жніва на Кіраўшчыне.

Павіншаваць кіраўчан з галоўным святам хлебаробаў завіталі кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Таццяна Марозава, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, настаяцель храма Святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы іерэй Алексій, а таксама дэлегацыі суседніх раёнаў. Сярод удзельнікаў “дажынак” былі ветэраны працы, кіраўнікі сельгасарганізацый мінулых гадоў.

Звяртаючыся да герояў жніва, старшыня Кіраўскага райвыканкама Аляксандр Бутараў адзначыў, што раён — адзін з нямногіх у вобласці, працаўнікі якога сваёй стараннай працай змаглі пераўзысці мінулагодні паказчык па валавым зборы — намалацілі 45 тысяч тон збожжа. 

Пераможцы сярод інжынераў гаспадарак—галоўны інжынер
сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Рассвет» імя
К. П. Арлоўскага Аляксей ПЯТРУША, галоўны інжынер
сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас «Ніва» Сяргей
ДАРОШКА, галоўны інжынер адкрытага акцыянернага таварыства
«Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»Юрый КАГАН.

Гэтыя дасягненні не выпадковыя. Быў праведзены ўвесь комплекс тэхналагічных і арганізацыйных мерапрыемстваў, а самае галоўнае — ва ўборачнай кампаніі ўдзельнічалі прафесіяналы сваёй справы, якія прадэманстравалі сапраўднае майстэрства, праявілі самыя лепшыя якасці хлебаробаў — беражлівыя адносіны і адданасць роднай зямлі, працавітасць, стойкасць і цярпенне. 

А затым калектывы і працаўнікі, якія сталі пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін, атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Шмат цёплых слоў прагучала таксама ў адрас ветэранаў сельгасвытворчасці, кіраўнікоў раёна і арганізацый мінулых гадоў, за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны раёна, за вопыт, веды і сапраўдную любоў да зямлі дзядоў і прадзедаў. Ім былі ўручаны сувеніры. 

Наталля ХАДАКОВА

Фота М
іхаіла СЕВАСЦЬЯНАВА

«Гиганту» равных нет


ГЕРОЕВ завершившейся жатвы на Бобруйщине чествовали в агрогородке Воротынь. Столицей районных «Дажынак» этот агрогородок был выбран не случайно: в местном хозяйстве — филиале «Воротынь» ОАО «Бобруйский завод тракторных деталей и агрегатов» — из года в год растят хорошие урожаи хлеба.

Хлеб-соль руководителям хозяйств.

По словам председателя Бобруйского райисполкома Александра Осипова, земледельцы сумели вырастить и убрать урожай хлеба с минимальными потерями. В результате валовой сбор зерновых и зернобобовых культур в сельхозорганизациях района превысил прошлогодний на 15 процентов и составил 34 тысячи 843 тонны при средней урожайности 26,3 центнера с гектара. Госзаказ по поставкам зерна район выполнил на 102 процента. Наибольший вклад в этот весомый каравай внесли коллективы «Невский-Агро», «Михалевская нива», филиал «Агрокомбинат КХП» ОАО «Бобруйский КХП» и «Агромашсервис». 

Председатель СПК «Гигант»  Михаил ЛЕВАКОВ (справа) и депутат областного Совета Анатолий ГЛАЗ

И конечно же, знаменитый СПК «Гигант». Он первый по урожайности и валу — 44,7 центнера и 6 тысяч 800 тонн. Правда, руководитель Михаил Леваков  посетовал на летнюю засуху, которая внесла свои коррективы в планы. К слову, именно труженики «Гиганта» на сцену за наградами поднимались чаще всего. Комбайнер Владимир Шепелевич  намолотил более двух тысяч тонн зерна и стал первым не только в СПК, но и районе. Дипломов победителей районного соревнования удостоены главный инженер этой сельхозорганизации Игорь Михаленок и главный агроном Владимир Залужный. А старший комбайнер Андрей Колтун вышел победителем среди молодежных экипажей.

Фото Михаила СЕВОСТЬЯНОВА и Александра ЧУГУЕВА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter