Таццяна Пярэська дыпламаваным спецыялістам стала ў гэтым годзе і атрымала накіраванне ў Шклоўскую раённую бальніцу

І ўсё ж чагосьці не хапае

Таццяна Пярэська прызнаецца: серыял «Інтэрны» ў свой час глядзела з задавальненнем. Хаця рэальнае жыццё клінікі адрозніваецца ад тэлевізійнага гэтак жа, як і вучоба ад працы. Работа ўрача лабараторнай дыягностыкі больш празаічная. І ў першую чаргу патрабуе скрупулёзнасці, цярпення і, зразумела, ведаў.

— Ад таго, наколькі дакладна мы паставім дыягназ, залежыць далейшае лячэнне хворых, — таму, лічыць выпускніца Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, права на памылку не мае. 

Дыпламаваным спецыялістам яна стала ў гэтым годзе і атрымала накіраванне ў Шклоўскую цэнтральную раённую бальніцу. Ад бацькоўскага дома — аграгарадка Дашкаўка, што пад Магілёвам, гэта не так і далёка, аднак кожны дзень за сорак кіламетраў на работу ездзіць не будзеш. Таму разам з аднакурсніцай і калегай Вольгай Мартусевіч, якая родам з Дрыбіна, яны знялі ў Шклове пакой. «Адразу нам прапанавалі месца ў інтэрнаце, але мы адмовіліся. Умовы там не самыя лепшыя — няма гарачай вады, рамонту. Ды не вельмі танна атрымлівалася», — удакладніла Таццяна. Кіраўніцтва бальніцы дапамагло маладым медыкам знайсці ў цэнтры Шклова больш камфортнае жыллё, якое кожнай з выпускніц абыходзіцца ў 30 долараў.

Таццяна ПЯРЭСЬКА (справа)  і Вольга МАРТУСЕВІЧ
Таццяна ПЯРЭСЬКА (справа)  і Вольга МАРТУСЕВІЧ

Адначасова, адзначыў галоўны ўрач Сяргей Карака, шклоўская райбальніца рамантуе для іх арэндную трохпакаёвую кватэру. Ключы дзяўчатам абяцаюць уручыць акурат пад Новы год. Па дамоўленасці з мясцовымі ўладамі плата за арэнду, можна сказаць, намінальная — 50 тысяч рублёў у месяц. Плюс стандартныя выдаткі на камунальныя паслугі. Дом ля гарадскога парку, побач — фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам. 

Пакуль дзяўчаты толькі асвойваюцца на першым месцы работы і ў самім раёне. Таццяна ў вольны час самастойна вывучае нямецкую мову і займаецца фітнэсам. Дарога да бальніцы праз Днепр таксама частка аздараўленчай праграмы. А Вольга і пасля змены працягвае сядзець над медыцынскімі даведнікамі, падручнікамі, слоўнікамі — прафесія ўрача з тых, дзе пастаянна трэба павышаць сваю кваліфікацыю. 

Усяго шклоўская бальніца ў гэтым годзе прыняла дзесяць выпускнікоў медуніверсітэтаў і столькі ж — медкаледжаў, што дазволіла ўкамплектаваць пасады ў амбулаторыях і бальніцах больш чым на 90 працэнтаў. Цяпер галоўнае, каб навічкі прыжыліся. Кіраўніцтва бальніцы робіць для гэтага ўсё магчымае. Вядома, адно з асноўных пытанняў — жыллёвае. Ёсць некалькі арэндных кватэр, дзе жывуць маладыя спецыялісты. Жадаючых адразу ж уключаюць у жыллёва-будаўнічы кааператыў, так што праз два-тры гады яны могуць мець уласныя кватэры. Аднак жыццё паказвае: часцей за ўсё кідаюць якар тыя спецыялісты, для якіх шклоўская зямля — маленькая радзіма. На іх і надзея, таму ўсё больш мясцовых школьнікаў атрымліваюць накіраванне на мэтавае навучанне. Зараз, напрыклад, на такіх умовах медыцынскую адукацыю атрымліваюць 48 чалавек.

Ці стане шклоўская бальніца асноўным месцам работы для Таццяны Пярэська і Вольгі Мартусевіч? Пакуль адназначна адказаць на гэтае пытанне яны не могуць. Пасля Гомеля ў невялікім райцэнтры дзяўчатам не хапае магазінаў, месцаў адпачынку ды і самой мітусні вялікага горада. Затое ёсць перспектывы прафесійнага росту, нядрэнная зарплата. Ужо ў першы заробак Таццяна атрымала «чыстымі» чатыры з паловай мільёны рублёў — для пачатку працоўнай дзейнасці, лічыць, зусім нядрэнна. У хірургаў, урачоў агульнай практыкі і іншых заробак яшчэ вышэйшы: у сярэднім па баль­ніцы маладыя спе­цыя­­лісты з дыпло­мам ВНУ ў месяц маюць каля 8 мільёнаў, сярэдні медперсанал — звыш 4 мільёнаў рублёў. 

Але, каб зарабіць іх, трэба пастарацца. Бо прафесія медыка не з самых лёгкіх — лянівых і абыякавых яна выціскае. Сёлетняе папаўнен­не галоўнага ўрача абнадзейвае. Моладзь, заўважае Сяргей Ка­рака, прыйшла кваліфікаваная, не­раўнадушная да чужога болю. Пацыенты ёй давяраюць. А як складзецца далейшы лёс інтэрнаў і медсясцёр, залежыць галоўным чынам ад іх саміх.

Святлана МАРКАВА  


Муж і жонка,  нітка і іголка


Выкладчыка па спевах у Анош­каўскай дзіцячай школе мастацтваў, што ў Нясвіжскім раёне, не хапала даўно. Таму прыезду выпускніка Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і свайго колішняга выхаванца Сяргея Карачуна тут былі вельмі рады. Тым больш што ў родную вёску ён вярнуўся не адзін, а з маладой жонкай — мінчанкай Вікторыяй. Так у аграгарадку Аношкі з’явіліся новая маладая сям’я і адразу два дыпламаваныя спецыялісты па народных харавых спевах. Дакладней сказаць, спецыялісты шырокага культурнага про­філю, бо Карачуны не толькі выдатна спяваюць, але і танцуюць, і на розных музычных інструментах іграюць.

Без гаспадарчых клопатаў  у вёсцы не абысціся
Без гаспадарчых клопатаў  у вёсцы не абысціся

На пытанне, чаму вырашыла ехаць са сталіцы ў вёску, Вікторыя ўжо стамілася адказваць. Але не адмаўляецца і ў каторы раз даводзіць: галоўнае не куды, а з кім і з пяшчотай глядзіць на Сяргея. Усе гады вучобы ў каледжы яны сябравалі, на апошнім курсе пажаніліся. Была, прызнаецца, магчымасць застацца ёй у сталіцы. Але ж хіба жонка за мужам не як нітка за іголкай, хіба трэба інакш, пытаецца ў мяне Віка. І я не знаходжу аргументаў, каб з ёй не пагадзіцца.

Наогул, Вікторыя не з ліку тых дзяўчат, каго пужае вясковае жыццё. Між іншым, працу ім з мужам прапаноўвалі і ў райцэнтры, але яны наадрэз адмовіліся: толькі ў Аношкі. Так што цяпер спасцігае асновы сялянскага побыту. Жывуць маладыя ў доме бацькоў Сяргея. Тыя, як і належыць, гаспадарку трымаюць. А з ёй клопату заўсёды хапае. Віка таксама ў баку не застаецца, у свекрыві патроху вучыцца і дапамагае ёй. Можа ўжо і курэй з гусямі дагледзець, і свінням ежу згатаваць, ведае, дзе і якіх галінак лепш казе наламаць. Гаворыць, летам нават касіць спрабавала. Крыху, смяецца, атрымлівалася, але Сяргей, канешне, лаўчэй упраўляецца. Наогул, бачна: дзяўчына руплівая, у такой усё атрымаецца.

Шмат часу ў абаіх займае работа. Працуюць з задавальненнем, захопленыя атрыманай самастойнасцю. У дзіцячай школе мастацтваў у Сяргея паўтары стаўкі і 16 вучняў. Выкладчык ён патрабавальны, імкнецца, каб дзеці не проста спявалі, а рабілі гэта па правілах, чыста інтаніравалі. Бывае няпроста: у школу прымаюць усіх, хто хоча займацца, таму, каб дабіцца жаданага выніку, іншы раз цярпенне патрэбна. Але пэўныя поспехі ёсць. Некаторыя выхаванцы Сяргея Аляксандравіча ўжо і на два галасы спяваюць.

Сяргей і Вікторыя КАРАЧУН
Сяргей і Вікторыя КАРАЧУН

На паўстаўкі дапамагае мужу Віка, дакладней, Вікторыя Мусаеўна, як з павагай звяртаюцца да яе дзеці. А на стаўку працуе кіраўніком ансамбля народнай песні «Лянок» у мясцовым Доме культуры. Калектыў, між іншым, лічыцца візітоўкай Аношак, не адзін дзясятак гадоў упрыгожваюць яго выступленні святы ў раёне і вобласці, запрашаюць самадзейных артыстаў і на рэспубліканскія мерапрыемствы, недарэмна ж мае ансамбль ганаровае званне «народны».

Чатырнаццаць чалавек у «Лянку», людзі сталага ўзросту, мужчыны і жанчыны, кожны са сваім характарам. Пытаюся ў Вікі, як прынялі такога маладога кіраўніка?

— Без праблем, мы ж народнікі, людзі таварыскія, ладзім, — тлумачыць Віка, хаця і не ўтойвае, што адчувае адказнасць, калектыў жа з гісторыяй, марку трымаць трэба. 

Заняткі, рэпетыцыі, пошукі рэпертуару, распісванне партытур, стварэнне аранжыровак, канцэрты… Сумаваць маладым спецыялістам не выпадае ні ў будні, ні тым больш у святы. У Аношках, дарэчы, не дзеляць, чый канцэрт рыхтуецца: школы мастацтваў ці Дома культуры. Выступаюць у тандэме. А значыць, бывае, сямейны дуэт дадому толькі познім вечарам вяртаецца – спецыфіка працы культработнікаў. Але ім не прывыкаць: у каледжы гэтак жа было – жыццё творчае.

На заробкі Віка з Сяргеем не скардзяцца. Цікаўлюся сямейнай бухгалтэрыяй – недзе мільёны па тры з паловай на кожнага выходзіць. Для маладых спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для пачат­ку няблага, і мяркуюць, што далей бу­дзе больш. На наступны год у Сяргея з’явіцца яшчэ клас, а значыць, і дадатковыя выкладчыцкія гадзіны. 

Ці застануцца ў Аношках, пакуль дакладна не ведаюць – ім яшчэ толькі па 20. Спачатку трэба абавязковы тэрмін адпрацаваць. Але пра завочную вышэйшую адукацыю падумваюць ужо. І пра свой уласны дом мараць, прычым абавязкова ў сельскай мясцовасці. Тут яны аднадушныя.

— Каб агародзік свой быў, каб курачак завесці, а магчыма, і козачку, — па-гаспадарску разважае Вікторыя і пасля невялікай паўзы дадае: — Казінае ж малако і дзеткам вельмі карыснае.

Ірына СВІРКО


У тэму


Начальнік аддзела арганізацыйна-кад­ра­вай работы ўпраўлення аховы здароўя Магілёўска­га аблвыканкама Святлана КАПЫТОВА:

— У Магілёўскую вобласць у гэтым годзе атрымалі размеркаванне 246 выпускнікоў медуніверсітэтаў і 281 — медкаледжаў. З пачатку жніўня маладыя медыкі прыступілі да працы. Усяго — з улікам сумяшчальніцтва — укамплектаванасць саставіла звыш 99 працэнтаў. Аднак некаторых спецыялістаў пакуль усё роўна не хапае. Напрыклад, педыятраў, якія патрэбны і ў Магілёве, і ў раёнах. Сваёй медыцынскай ВНУ ў вобласці няма, таму мы за апошнія пяць гадоў набор на мэтавае навучанне павялічылі ўдвая. Для такіх выпускнікоў будзе ўведзены пяцігадовы тэрмін адпрацоўкі, што таксама пасадзейнічае вырашэнню кадравага пытання.

Не пакідаем маладых спецыялістаў сам-насам і з жыллёвымі праблемамі. Толькі ў 2014 годзе яны атрымалі ключы ад 31 арэнднай кватэры, звыш двухсот месцаў у інтэрнаце. У раённых цэнтрах і аграгарадках на добраўладкаваныя кватэры маладыя спецыялісты могуць разлічваць у хуткім часе, а ў Магілёве ці Бабруйску з гэтым давядзецца пачакаць. Як паказала анкетаванне (а яго мы правялі, каб даведацца, што хвалюе выпускнікоў мед­універсітэтаў і медкаледжаў), сур’ёз­ных прэтэнзій да адміністрацыі, арганізацыі работы на месцах і нават памераў заробку ў іх няма. Але многія ўсё ж такі прызналіся, што хацелі б жыць у вялікім горадзе.

Ветеринар на селе — фигура видная


Аварийные дома, дырявые крыши, злое начальство — такие страшилки перед распределением слышат, пожалуй, все выпускники агровузов. Многие родители начинают пугать ими непослушных абитуриентов еще перед поступлением. Насколько слухи далеки от реальности и легко ли адаптироваться сегодня на первом рабочем месте молодым специалистам, корреспондент узнавала в Лиозненском районе.

Валерия ПАЦУЛО
Валерия ПАЦУЛО

…Мы идем по неуютно-зябкой и еще пустынной улице к ферме. Молодой ветврач Валерия Пацуло торопится — ей до обеда нужно успеть объехать-обойти все три фермы. У кого-то из животных плановый осмотр, кому-то нужно сделать укол, кого-то послушать — в холода, как и у людей, у них тоже обостряются бронхиты-трахеиты. Морозец крепчает, но моя попутчица одета тепло и практично — удобные сапоги на танкетке, вязаная шапочка, пальто. В сумке — халат. 

— Валерия, признайся, рабочую одежду по вечерам где-нибудь на балконе проветриваешь, на ферме ведь не духами пахнет. Да и вообще, для молодой красивой горожанки трудно, наверное, было сразу сменить шпильки на кроссовки да резиновые сапоги, забыть про обязательный утренний макияж?

— Я еще пять лет назад, когда поступала в ветакадемию, знала, на что шла. Здесь, в деревне, комфорт и практичность одежды — это прежде всего собственное удобство. А макияж… Муж его не требует, коровы все равно не оценят, — с чувством юмора у новоиспеченной сельчанки все в порядке. — А к запахам давно привыкли. Еще в вузе. Нас с Андреем (он работает главным ветврачом) обеспечили хорошим жильем с удобствами. Так что душ после смены вовсе не проблема. 

Мы пришли к моменту, когда доярки уже закончили дойку, и Валерия приступает к работе. 

— Не все здесь, к сожалению, люди старательные и ответственные. Лучшие ушли на роботизированный комплекс — там все хорошо. А у нас проблемы бывают. Особенно после выдачи зарплаты. Тогда здесь глаз да глаз нужен, — девушка уже вовсю орудует шприцем, то и дело сверяясь с рабочими записями в журнале.

Вот ведь, удивляюсь я про себя, всего-то несколько месяцев в деревне Валерия с Андреем, а уже так погрузились в водоворот сельской жизни, как будто здесь и родились.

— Да нет, мы оба городские, — ветврач собирает свой чемоданчик: пора идти на вторую ферму. — Познакомились на втором курсе и сами удивились своей похожести. Оба в детстве проводили каникулы в деревне у бабушек. Андрей именно там увлекся охотой и рыбалкой. А я в Сенненском районе в Мошканах, где бабушка живет, всех деревенских котов да собак перелечила. Так что в ветеринарию оба пришли по крепкому убеждению. Кстати, к шоку своих родителей: и от меня, и от Андрея ждали продолжения военных династий. У меня мама — связист, отец — подводник. У мужа родители — оба военные. Увы... В итоге всем пришлось смириться. 

Действительно, ветеринария — весьма «экстремальный» для любителей баров-кафе да клубов-ресторанов образ жизни. Главное, чтобы сами молодожены не разочаровались. По дороге к ветаптеке, где нужно пополнить запас медикаментов, моя героиня признается: до того как приехала в хозяйство, немного по-другому представляла профессию. На первых курсах в вузе лечили кошек-собачек и были всем довольны. А потом, когда диплом уже в кармане, началось более глубокое вхождение в специфику:  фермы, животные, отнюдь не такие красивые, как на картинках, пресловутый человеческий фактор... И ответственность, справки, отчеты, координация действий с районными специалистами. В сельхозпредприятии свыше 1,7 тысячи голов скота. Андрей курирует все поголовье, а у Валерии под опекой три фермы. А еще — дежурства на вечерних и утренних дойках, плановая вакцинация и многое другое. Иногда рабочий день начинается в 4—5 утра и заканчивается в 10—11 вечера. Выбраться к родным в Витебск удается редко. И даже совместный обед — большая роскошь. Сегодня Валерии вряд ли и чайку удастся попить — слишком много дел накопилось.

— После обязательной отработки как, снова в город?

— Если бы вы задали этот вопрос в первые недели работы, возможно, я бы ответила утвердительно. А сейчас… Нас вполне устраивает такой ритм. В случае профессиональных затруднений помогает главный ветврач района Сергей Шляднев. В хозяйстве приняли радушно. Люди здесь отличаются от городских, какие-то более искренние, более открытые, что ли... У нас много молодежи. Не скучно. Из райисполкома часто приезжают, делами и проблемами интересуются. Представляете, нам по прибытии выбор предложили: или коттедж, или двухкомнатную малосемейку в общежитии со всеми удобствами. Мы решились на второе, чтобы полегче в бытовом плане было. А теперь уже задумываемся над строительством усадебного дома: в сельской жизни есть своя прелесть. Андрей мечтает построиться на берегу водоема, чтобы на рыбалку не нужно было далеко ходить. А мне будет хорошо там, где хорошо ему…

Елена БЕГУНОВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter