У дзіцячы дом Першамайскага раёна Мінска завітаюць прадстаўнікі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

І новы камбайн дзяўчаткам

З падарункамі ў дзіцячы дом сямейнага тыпу Першамайскага раёна Мінска завітаюць прадстаўнікі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
З падарункамі ў дзіцячы дом сямейнага тыпу Першамайскага раёна Мінска завітаюць сёння прадстаўнікі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце на чале з начальнікам Сяргеем Новікавым. Яны павіншуюць з надыходзячым Новым годам і Калядамі 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія выхоўваюцца ў гэтай вялікай сям’і. «Мы пазнаёміліся яшчэ ў мінулым годзе. І вось нядаўна даведаліся, што тут прыбаўленне. У доме стала больш на аднаго хлопчыка, якому зараз сем месяцаў, — кажа Вольга Грамовіч, прэс-сакратар інспекцыі. — Дарэчы, страшэйшым дзеткам ужо 18. Але, нягледзячы на вялікую розніцу ва ўзросце, падабраць ім падарункі было проста. У доме растуць дзесяць дзяўчынак, і ўсе яны любяць дапамагаць маме на кухні. Вось мы і вырашылі прэзентаваць ім новы кухонны камбайн і пяцілітровы тэрмапот — прыбор, які сумяшчае электрычны чайнік і тэрмас. Думаю, наш сюрпрыз спадабаецца і хлопчыкам, асабліва калі яны будуць частавацца тым, што прыгатуюць гаспадынькі».

А яшчэ дзяцей чакаюць цукеркі, торцікі, садавіна.

На гэтым падарункі не заканчваюцца. Да канца снежня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі пяцідзесяці міжраённых інспекцый павіншуюць з надыходзячымі святамі дзяцей ва ўсіх кутках краіны. 

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter