І бэзавы туман над Мінскам праплывае…

У Батанічным садзе квітнее бэз. Рамантычнае свята цвіцення, духмянасці і прыгажосці штовесну доўжыцца ўсяго два тыдніУ Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі можна палюбавацца на незвычайнай прыгажосці кусты квітнеючага бэзу. І ў гэты час штогод на тэрыторыі сада праходзіць спецыяльнае свята: гучаць рамансы, класічныя і сучасныя творы з “кветкавымі” матывамі, праходзяць майстар-класы для тых, хто хоча вучыцца правільна вырошчваць бэз. А ў самым бэзавым садзе можна пабачыць проста-такі шэдэўры сусветнай селекцыі — гэта сапраўдны гімн прыгажосці.
У Батанічным садзе квітнее бэз. Рамантычнае свята цвіцення, духмянасці і прыгажосці штовесну доўжыцца ўсяго два тыдні

Цудоўнымі водарамі ды колерамі поўніцца майскі МінскУ Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі можна палюбавацца на незвычайнай прыгажосці кусты квітнеючага бэзу. І ў гэты час штогод на тэрыторыі сада праходзіць спецыяльнае свята: гучаць рамансы, класічныя і сучасныя творы з “кветкавымі” матывамі, праходзяць майстар-класы для тых, хто хоча вучыцца правільна вырошчваць бэз. А ў самым бэзавым садзе можна пабачыць проста-такі шэдэўры сусветнай селекцыі — гэта сапраўдны гімн прыгажосці.
Магчыма, не ўсе ведаюць, што само рускае слова “сирень” перакладаецца як кветка. Радзіма гэтага дзіўнага хмызняку — Малая Азія. У Еўропу бэз трапіў у ХVІ стагоддзі, а ў Расійскую імперыю яго завезлі толькі ў канцы васемнаццатага. Спачатку бэз саджалі толькі ў садках і каля асабнякоў багатых людзей. За прыгожыя па форме і афарбоўцы суквецці, выключны водар і працяглае цвіценне яго называлі “арыстакратам саду”. Сёння ж палюбавацца квіценнем бэзу можа кожны. Гэта, дарэчы, адзін з самых распаўсюджаных дэкаратыўных хмызнякоў у Мінску. Атрымаць асалоду ад п’янкіх водараў можна, гуляючы па праспекце Пераможцаў, у зялёных зонах Уручча. Асабліва яркія пахі — вечаровай парою і ноччу. А ў прыватным сектары ў бэзавых водарах можна проста патануць.
Глядзіш на кветкі бэзу — і немагчыма заставацца абыякавым. Яны ліловыя, белыя, ружаватыя, цёмна-чырвоныя… І так выглядаюць, быццам намаляваны яркімі насычанымі фарбамі. Важкія пышныя гронкі нагадваюць вееры. А які ў іх пах! Гэта нешта боскае, ні з чым не параўнальнае! Дарэчы, мала хто ведае, што бэз — гэта не толькі прыгажосць, але і цудоўныя лекі. У народнай медыцыне кветкі бэзу заварвалі як гарбату, іх пілі пры прастудзе, камянях у нырках і нават пры сухотах. І паспрабуйце праверыць на сабе: пастаўленыя ў пакоі некалькі галінак бэзу — гэта добры антыдэпрэсант.
Прагулялася ў чарговыя раз нядаўна па бэзавых зарасніках і я. У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі даведалася, што там знаходзіцца самая вялікая калекцыя бэзу ў Беларусі: 248 гатункаў. А яшчэ спецыялісты сцвярджаюць, што ў нас прадстаўлена дзясятая частка сусветнага бэзавага асартыменту. Нямала! Да таго ж беларускім вучоным-батанікам удалося зберагчы каля дзясятка гатункаў бэзу, якія ў Еўропе лічацца ўжо згубленымі, у тым ліку і французскія гатункі ХІХ стагоддзя ды некаторыя з савецкага перыяду. Акрамя шэдэўраў сусветнай селекцыі, ёсць у нас і вельмі добрыя гатункі бэзу беларускага: “Партызанка”, “Палессе”, “Марат Казей”, “Вера Харужая”, “Канстанцін Заслонаў”.
Сёлетняе Свята бэзу супала з яшчэ адной знамянальнай датай: 50-годдзем беларускай селекцыі бэзу.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
Цудоўнымі водарамі ды колерамі поўніцца майскі Мінск
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter