Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2004 года

Поиск официальных документов

Принятые с по
Тип документа
Сортировка
Поиск
 

Тип документа: Указ Президента Республики Беларусь

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 8

Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2004 года

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне, накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, iдэй дружбы i братэрства памiж людзьмi розных нацыянальнасцей i веравызнанняў, прысудзiць прэмiю "За духоўнае адраджэнне" 2004 года:

Бондар Таiсе Мiкалаеўне - дырэктару рэдакцыйна-выдавецкай установы "Лiтаратура i Мастацтва";

Бульку Юозасу Вiнцавiчу - настаяцелю рэлiгiйнай абшчыны "Парафiя касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Вiцебскай дыяцэзii Рымска-каталiцкага Касцёла ў Рэспублiцы Беларусь";

Загорскай Нiне Сямёнаўне - дацэнту кафедры тэатральнай творчасцi факультэта традыцыйнай беларускай культуры i сучаснага мастацтва ўстановы адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў", заслужанаму работнiку культуры Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiку рэспублiканскай навукова-асветнай экспедыцыi "Дарога да святыняў з Дабратворным агнём ад Труны Гасподняй";

Савiну Аляксандру Альбертавiчу - старшынi праўлення таварыства з абмежаванай адказнасцю "Экспасервiс", кiраўнiку выставачнага праекта "Беларусь Праваслаўная";

аўтарскаму калектыву па падрыхтоўцы i выданню фотаальбома "Спадчына Беларусi" ў складзе Аляксеева Аляксандра Аляксеевiча - рэдактара аддзела спецпраектаў галоўнай (генеральнай) дырэкцыi тэлевытворчасцi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, Лукашэвiча Алега Вацлававiча - спецыяльнага карэспандэнта аддзела спецпраектаў галоўнай (генеральнай) дырэкцыi тэлевытворчасцi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, Шынкевiча Аляксея Рыгоравiча (архiмандрыта Алексiя) - свяшчэннаслужыцеля Свята-Духава кафедральнага сабора ў г. Мiнску.

2. Устанавiць памер прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2004 года - 100 базавых велiчынь.

3. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй "За духоўнае адраджэнне" 2004 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

4. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

5. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

7 студзеня 2005 г. г. Мiнск.