Зручнасці для суседзяў

Латвія робіць захады дзеля паніжэння кошту шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі
Латвія робіць захады дзеля паніжэння кошту шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі.

Як заявіў міністр эканомікі Латвіі Каспарс Герхардс пад час сустрэчы з міністрам спорту і турызму Беларусі Аляксандрам Грыгаравым у Мінску, гэта пытанне вельмі актуальнае, нядаўна яно стала прадметам абмеркавання ў Кабінеце міністраў. “З аднаго боку добра, што мы ўвайшлі ў шэнгенскую зону, але з другога боку мы павінны думаць пра тое, як зняць абмежаванні для турыстаў з нешэнгенскіх краін”, — сказаў Каспарс Герхардс.

Між тым начальнік упраўлення турызму Міністэрства спорту і турызму Васіль Янкавенка паведаміў, што ўжо завяршаецца работа над беларуска-літоўскім пагадненнем, у адпаведнасці з якім жыхары прыгранічных тэрыторый змогуць наведваць тэрыторыю суседняй краіны ў межах да 50 кіламетраў ад граніцы. Разглядаецца магчымасць падпісання аналагічнага пагаднення паміж Беларуссю і Латвіяй.

Аляксей Букчын
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter