Знайшлі магілу праз 70 гадоў

УКРАІНКА Марыя Прымачэнка трапіла на фронт васямнаццацігадовай дзяўчынай у самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Родныя сем дзесяцігоддзяў не ведалі месца яе пахавання. І толькі праз Інтэрнэт пляменніца Марыі — Аза Дружыніна, якая жыве цяпер у Расіі, адшукала яе.  Нядаўна яна і  дачка з  зяцем прыязджалі ў Багушэўск і ўсклалі кветкі да помніка на брацкай магіле, дзе выбіта імя сяржанта-разведчыцы Марыі Прымачэнка. Госці наведалі мясцовы Гісторыка-краязнаўчы музей, падарылі яму партрэт роднага чалавека.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

 

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter