Вышыванкі засведчаць

На пасяджэнні Вялікай Рады беларускай суполкі ў Іркуцку ўзнікла цікавая ініцыятыва
На пасяджэнні Вялікай Рады беларускай суполкі ў Іркуцку ўзнікла цікавая ініцыятыва

Прайшло пасяджэнне Вялікай Рады Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Выступоўцы аналізавалі працу ІТБК, абмяркоўвалі праекты, выказвалі прапановы. Напрыклад, віталася ініцыятыва членаў суполкі: фатаграфавацца ў пашпарт ці на пасведчанне кіроўцы ў нацыянальнай беларускай кашулі-вышыванцы. Чаму ўзнікла ідэя? Бо цяпер у расійскім пашпарце нацыянальнасць грамадзяніна не пішацца, а нам хочацца сведчыць сваю беларускасць.
Вялікая Рада збіраецца раз на год, каб падвесці вынікі працы і скаардынаваць планы. Уваходзяць у склад ВР абраныя на з’ездзе члены абласной рады і старшыні аддзяленняў ІТБК. Пасля 10-га з’езду таварыства з красавіка 2013-га старшынёй абрана Алёна Сіпакова: яна і трымала справаздачу. У бюлетэні “Маланка” змешчаны і артыкул Алёны пра падзеі ІТБК ў 2013 годзе. Алёна шануе старыя напрацоўкі таварыства, развівае новыя кірункі дзейнасці. Традыцыйны абласны фестваль “Гучы, гоман Беларускі!” пройдзе 31 траўня. Ёсць і рашэнне: правесці на Байкале 5-10 жніўня Фестываль беларусаў свету.

Алег Рудакоў, г. Іркуцк
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter