Веды дапамагаюць развіццю

Беларусь увайшла ў катэгорыю краін з высокім узроўнем пісьменнасці дарослага насельніцтва. Аб гэтым інфармавала дыпламат Зоя Калантай на 55-й сесіі Камісіі па становішчы жанчын у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Пасяджэнне прысвячалася доступу жанчын і дзяўчат да адукацыі, іх удзелу ў развіцці навукі. Зоя Калантай падкрэсліла, што ў Беларусі 100-працэнтны ахоп дзяцей пачатковай і базавай сярэдняй адукацыяй.
Беларусь увайшла ў катэгорыю краін з высокім узроўнем пісьменнасці дарослага насельніцтва. Аб гэтым інфармавала дыпламат Зоя Калантай на 55-й сесіі Камісіі па становішчы жанчын у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Пасяджэнне прысвячалася доступу жанчын і дзяўчат да адукацыі, іх удзелу ў развіцці навукі. Зоя Калантай падкрэсліла, што ў Беларусі 100-працэнтны ахоп дзяцей пачатковай і базавай сярэдняй адукацыяй.
“З задавальненнем адзначаем, што ў дакладзе Генеральнага сакратара ААН да 55-й сесіі Камісіі па становішчы жанчын знайшла адлюстраванне інфармацыя Рэспублікі Беларусь аб нацыянальным вопыце ў галіне гендарнай роўнасці, уключаючы стварэнне ўмоў і магчымасцяў па працаўладкаванні жанчын”, — сказала дыпламат. Зоя Калантай нагадала, што краіна датэрмінова выканала мэту развіцця тысячагоддзя, звязаную з дасягненнем усеагульнай пачатковай адукацыі. Цяпер у Беларусі агульная базавая адукацыя з`яўляецца абавязковай. Згодна з дакладам ПРААН аб развіцці чалавека ў 2010 годзе Беларусь увайшла ў катэгорыю краін з высокім узроўнем пісьменства дарослага насельніцтва — 99,7 працэнта.
У краіне жанчыны і мужчыны маюць аднолькавыя ўмовы ў выбары прафесіі або спецыяльнасці, доступе да адукацыі і атрымання дыпломаў у навучальных установах усіх катэгорый. А для таго, каб жанчыны ахвотней займаліся прадпрымальніцтвам, у Беларусі створаны лакальныя рэсурсныя цэнтры для навучання жанчын асновам бізнесу, ім аказваецца дзяржпадтрымка пры адкрыцці ўласнай справы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter