Узаемныя сувязі будуць мацнець

Актывізацыя работы з беларускай дыяспарай за мяжой абумоўлена патрэбай у атрыманні інфармацыі аб гістарычнай радзіме. На гэта звярнуў увагу журналістаў на прэс-канферэнцыі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец паводле чарговага пасяджэння камісіі ў Гродне
Актывізацыя работы з беларускай дыяспарай за мяжой абумоўлена патрэбай у атрыманні інфармацыі аб гістарычнай радзіме. На гэта звярнуў увагу журналістаў на прэс-канферэнцыі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец паводле чарговага пасяджэння камісіі ў Гродне.

На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва Савета Рэспублікі з беларускай дыяспарай за мяжой. “Суайчыннікі зацікаўлены ў атрыманні ўсебаковай інфармацыі аб гістарычнай радзіме, маюць патрэбу ў даведніках і статыстычных дадзеных, кнігах, літаратуры аб Беларусі. Жывучы ў іншых дзяржавах, яны хочуць ведаць, што робіцца ў роднай краіне”, — адзначыў Мікалай Чаргінец.

Менавіта з гэтай мэтай ў Савеце Рэспублікі было прынята рашэнне стварыць сектар па рабоце з суайчыннікамі за мяжой. У склад яго ўвайшлі як прадстаўнікі Савета Рэспублікі, так і зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў.

Мікалай Чаргінец адзначыў, што актывізуючы работу з беларускай дыяспарай, можна быць упэўненым у тым, што суайчыннікі дапамогуць данесці сапраўдную інфармацыю аб Беларусі да грамадзян тых краін, дзе пражываюць. У планах гэтай работы таксама яны маюць намер прыцягнуць да эканамічнага супрацоўніцтва бізнесменаў — выхадцаў з Беларусі.

Варта адзначыць, што цяпер за мяжой пражывае каля трох з паловай мільёнаў беларусаў, у тым ліку каля аднаго мільёна — на амерыканскім кантыненце, больш за 800 тысяч — у Расіі.

Юрый Акулаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter