У традыцыях глыбокай даўніны

Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў Брэсце адкрываўся парадам рыцарскіх клубаў.
Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў Брэсце адкрываўся парадам рыцарскіх клубаў.

Удзел у III міжнародным фестывалі сярэднявечнай культуры “Старажытнае Бярэсце-2007” прынялі каля пятнаццаці рыцарскіх клубаў з гарадоў Беларусі, а таксама з Масквы, Кіева і Варшавы. Фестываль пачаўся парадам рыцарскіх клубаў у гарадскім парку культуры і адпачынку. Тут адбыліся таксама рыцарскія паядынкі і турніры лучнікаў, прайшлі конкурс гістарычных гарнітураў і канцэрт сярэднявечнай музыкі. Брастчане і госці абласнога цэнтра сталі сведкамі займальнай бітвы “Вячэрні бугор”, а таксама назіралі феерычнае агнявое шоу Брэсцкага тэатра агню.

Віктар Раманоўскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter