У імя спакою і бяспекі

Беларусь і Латвія дасягнулі высокага ўзроўню ўзаемадзеяння ў праваахоўнай сферы. Аб гэтым пасля падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве праваахоўных органаў дзвюх краін заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.

Паводле яго слоў, ніякіх перашкод у супрацоўніцтве не было і раней, але быў шэраг нявырашаных пытанняў, у тым ліку ў перадачы вопыту, узаемадзеянні. Дзякуючы падпісанаму пагадненню сумесная дзейнасць праваахоўных органаў стане яшчэ больш эфектыўнай.
На думку Уладзіміра Навумава, цяпер паміж Беларуссю і Латвіяй наладжаны і добра развіваюцца адносіны ў сферы эканомікі, у арганізацыі турызму. “Тэмы для сумеснай работы ў нас былі і ёсць. А пасля прыняцця гэтага пагаднення нам будзе прасцей працаваць, процідзейнічаць арганізаванай злачыннасці”, — дадаў Уладзімір Навумаў.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter