Трэба дома бываць часцей

Ці можа ўвядзенне «пасведчанне суайчынніка» прыцягнуць у краіну замежныя інвестыцыі?

Дэпутаты прапануюць стварыць «пасведчанне суайчынніка», якое будуць выдаваць выхадцам з Беларусі, што жывуць за мяжой, а таксама іх нашчадкам. Ініцыятарам гэтага выступіла Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах. Якія прывілеі гэта пасведчанне можа даць яго ўладальнікам і як яно будзе выглядаць, паспрабаваў высветліць карэспандэнт «Р».


Дзецi адной радзiмы

Па звестках грамадскіх арганізацый, каля 3,5 мільёна беларусаў сёння жывуць за межамі краіны. Гэтая лічба можа быць у два разы большай, калі ўзяць у разлік нашчадкаў нашых суайчыннікаў ва ўсіх пакаленнях. Так, каля мільёна беларусаў жывуць у ЗША і Канадзе, крыху менш — у Расіі, каля 300 тысяч – ва Украіне... Працягваць можна доўга. Гэта значыць, што патэнцыяльных уладальнікаў «пасведчання суайчынніка» будзе ледзь не столькі ж, колькі зараз жыве ў краіне.

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Валерый Варанецкі сцвярджае, што сама ідэя вельмі простая — «умацаваць духоўную сувязь выхадцаў з Беларусі з гістарычнай радзімай». Карацей кажучы, гэта павінна быць своеасаблівым сігналам беларусам ва ўсім свеце, што іх заўсёды чакаюць на радзіме:

— Такое прызнанне, так бы мовіць, сваіх дзяцей краіне заўсёды вельмі важна. Нашы суайчыннікі ў розныя часы па розных прычынах пакідалі нашу тэрыторыю і станавіліся грамадзянамі іншых дзяржаў, але гэта не павінна нам перашкаджаць лічыць іх роднымі. Трэба, каб яны часцей да нас прыязджалі і ведалі, што такое Беларусь. Гэта, акрамя ўсяго іншага, умацоўвала б імідж краіны.

Аб эканамічнай падаплёцы ў адкрытую ніхто не кажа, але магчымы эканамічны эфект не адмаўляецца:

— Усё будзе залежаць ад саміх людзей, якія захочуць мець такое пасведчанне. Мы спадзяёмся, што яны будуць часцей прыязджаць у Беларусь, магчыма, дапамагаць ёй — матэрыяльна або рэпутацыйна (расказваючы свету аб сваёй краіне). Для кагосьці гэта, хутчэй за ўсё, будуць толькі духоўныя сувязі.

Дызайн і змест пасведчання парламентарыі пакуль не прадумвалі. Гэтым зоймуцца, калі выканаўчая ўлада падтрымае іні­цыятыву заканадаўцаў. Аднак мяркуецца, што магчымасць атрымання «пасведчання» будзе залежаць не ад нацыянальнасці чалавека, а, хутчэй, ад факта, што ён ці яго продкі калісьці жылі ў Беларусі.

Патрэбна канкрэтыка

Акрамя таго, пакуль незразумела, якія могуць быць прывілеі для беларусаў замежжа. Агучаны бязвізавы рэжым будзе цікавы толькі для тых, хто жыве за межамі СНД. Увогуле, ідэя мае патрэбу ў дапрацоўцы.

Аднак Валерый Варанецкі перасцерагае ад параўнання «пасведчання» з «картай паляка» і іншымі такога роду дакументамі, пакуль не будзе нейкіх новых афіцыйных заяў.

Праўда, беларусы замежжа самой ідэі вельмі рады. Скажам, у Казахстане прапанову нашых дэпутатаў успрынялі з вялікім натхненнем. Мала таго, кіраўнік фонду беларускай культуры «Спадчына» ў Карагандзе Аляксандр Хука заявіў, што сам даўно прапаноўваў праз пасольства нешта падобнае:

— Гэта вельмі патрэбная справа. Даўно ўжо трэба было зрабіць такі дакумент. Але ён не павінен быць звычайнай паперкай. Патрэбны спадарожныя прывілеі. Напрыклад, каб прасцей было прыязджаць, наведваць родныя мясціны. Праўда, бязвізавы рэжым у нас і так ёсць. Значыць, трэба нешта яшчэ. Можа, каб прасцей было прыехаць вучыцца ў Беларусь або працаваць...

В ТЕМУ

Валерия КЛИЦУНОВА, председатель правления БОО «Отдых в деревне»:

— Идея неплохая. Если этот документ позволит въезжать без виз в нашу страну и будет давать еще некоторые преференции его обладателям, это прекрасно. Но хочется разобраться, будет ли определенный статус у этого документа, кто его станет выдавать и по каким критериям. Важно, чтобы наши соотечественники не утрачивали связь со страной, а мы были связаны с людьми, которые по разным причинам уехали. Если наладится такая двусторонняя коммуникация, люди будут приезжать сюда, появятся новые общие интересные проекты. Может получиться хороший культурный, этнографический, кулинарный, информационный обмен.

kuletski@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?