Тэхніка абыходзіць іншых канкурэнтаў

У Краснадарскім краі Расіі адкрыты гандлёвы дом вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш”.
У Краснадарскім краі Расіі адкрыты гандлёвы дом вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш”.

Адкрыццё гандлёвага дома было прымеркавана да праведзенай на Кубані Міжнароднай выставы сельскагаспадарчай тэхнікі “Залатая Ніва 2007”. У ёй прынялі ўдзел больш за 350 вытворцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Канады, ЗША, Германіі, Галандыі, Францыі, Італіі, Польшчы і іншых краін.

Беларуская экспазіцыя была прадстаўлена адзіным выставачным стэндам. “Гомсельмаш”, які заваяваў галоўны прыз форуму, прадэманстраваў увесь мадэльны рад выпускаемай тэхнікі. У выставе ўдзельнічалі таксама Мінскі трактарны завод, “Бабруйскаграмаш”, “Лідаграпраммаш”.

Вялікі поспех беларуская сельгастэхніка мела падчас правядзення Дзён Поля, калі арганізатары выставы параўноўвалі тэхніку розных вытворцаў. Па выніках паказу кубанскія сельгасвытворцы адзначалі, што беларускія машыны не ўступаюць па сваіх тэхнічных і якасных характарыстыках замежным, але пры гэтым у паўтара-два разы таннейшыя.

Нездарма падчас выставы былі заключаны кантракты на набыццё трактароў “Беларус” розных мадыфікацый, іншай тэхнікі.

Вольга Кісялёва
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter