Новогодний бал в Большом пройдет в этом году в новом формате

Танцуюць усе!

Стала добрай традыцыяй праводзіць у ноч на 14 студзеня Вялікі навагодні баль. Сёлета ён збярэ гасцей у доўгіх бальных сукенках, фраках і смокінгах ужо ў дванаццаты раз. Кожны год арганізатары стараюцца здзівіць удзельнікаў унікальнай праграмай, цікавымі конкурсамі і нечаканымі сюрпрызамі. 2021-шы не стане выключэннем.


Навагодні баль будзе доў­жыц­ца з 20:00 да 01:00. Як і ў мінулыя гады, «сэрцам» праграмы стануць танцы. Сёлета, па словах балетмайстра-пастаноўшчыка, заслужанай артысткі Юліі Дзятко, іх будзе яшчэ больш. Паланэз, контрданс, полька, тры вальсы, дзве кадрылі — французская і вірджынская — такія танцы балетмайстар заявіла для асноўнай праграмы балю. Яна будзе складацца з двух аддзяленняў. У антракце ў фае таксама будзе іграць аркестр — і гледачы змогуць ужо ў вольнай форме прайсціся, напрыклад, у вальсе.

Плануецца, што асноўная танцавальная праграма балю будзе перамяжоўвацца з яркімі вакальнымі і балетнымі нумарамі ў выкананні артыстаў тэатра. Гэта значыць, удзельнікі змогуць пабываць на адной сцэне з прызнанымі мэтрамі Вялікага. Акрамя танцаў, гасцей чакаюць выступленні музычных калектываў, стылізаваныя пляцоўкі, фотазоны і, вядома, святочны канцэрт на галоўнай сцэне тэатра. Тэма сёлетняга навагодняга балю — казачная гісторыя пра Спячую прыгажуню.


Над тым, каб свята атрымалася, акрамя Юліі Дзятко, працуюць дырыжоры Іван Касцяхін і Алег Лясун, рэжысёр-пастаноўшчык Наталля Кузьмянкова, рэжысёр канцэртных праграм у камернай зале імя Л. П. Александроўскай Алена Медзякова, мастакі Кацярына Булгакава, Кацярына Шымановіч і галоўны хормайстар народная артыстка Ніна Ламановіч.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter