ТОП-темы

Гарачы напамін

22:02, 4 июля 2026
Как запечь картофель с начинкой в духовке — простой рецепт для домашнего обеда
Печаная бульба — класіка вулічнай ежы ў розных краінах. Але хто сказаў, што яе нельга гатаваць дома?


Канечне, самы смак, калі ясі ноччу пад зорным небам на беразе возера. Кідаеш невялічкія клубні маладой бульбачкі ў попел вогнішча, што ўжо сваё адгарэла і адстракатала. Як падпякуцца клубні, то, не чакаючы ні хвілінкі, ясі іх гарачымі. Рукі чорныя? Няхай! І не патрэбна нічога. Хіба што некалькі крупінак солі для балансу... Гэта бульба са смакам лета, прыгод, незабыўных момантаў.

Але ёсць у гэтай стравы і іншае аблічча. Сёння печаная бульба — досыць папулярны, як прынята казаць, стрытфуд. Яе можна пачаставаць на фестывалях, у гандлёвых цэнтрах ці, уласна, на гарадскіх вуліцах. Бульбу цалкам запякаюць да мяккага стану і запраўляюць разнастайнымі начынкамі і дабаўкамі: ад звычайнага сметанковага масла з соллю да мяса, рыбы, грыбоў і гародніны. Проста, сытна, зразумела кожнаму — бульба ёсць бульба. У адрозненне ад чыпсаў ці смажанай у фрыцюры печаная яшчэ і выйграе з пункту гледжання карысці для здароўя.
Вам спатрэбіцца:

Бульба — 4 вялікія клубні

Грудзінка свіная — 100 г

Сыр паўцвёрды — 30 г

Цыбуля — палова сярэдняй галоўкі

Тунец кансерваваны — 100 г

Тварог мяккі — 120 г

Часнок — 3—4 зубчыкі

Свежы кроп — некалькі галінак

Соль, чорны перац на смак
Для прыгатавання нам спатрэбіцца маладая бульба вялікага памеру. Добра мыем клубні, пратыкаем іх відэльцам з розных бакоў і змазваем алеем. Затым заварочваем у фольгу і адпраўляем запякацца ў духоўку пры 180 градусах на 1,5 гадзіны мінімум (можа спатрэбіцца больш часу ў залежнасці ад памеру і сорту бульбы). Гатоўнасць правяраем тонкім нажом.

У якасці мясной начынкі бяром грудзінку: наразаем на палоскі і крыху абсмажваем разам з цыбуляй да залацістага колеру. Надзіраем на тарцы сыр. Калі бульба будзе гатовая, не да канца разразаем яе зверху. Акуратна, бо яна вельмі гарачая. Відэльцам размінаем мякаць такім чынам, каб вызваліць месца для начынкі. Солім і перчым бульбу, пасля выкладваем унутр гарачую грудзінку і пасыпаем сырам (ён павінен крыху расплавіцца).

Для яшчэ аднаго варыянта напаўнення бяром мяккі тварог, змельчаны часнок і свежы кроп — солім і перамешваем. Выкладваем масу на бульбу, а наверх яшчэ кавалачкі кансерваванага тунца. Упрыгожваем галінкай кропу.

kurak@sb.by

Андрей МУКОВОЗЧИК
Андрей МУКОВОЗЧИК
Не доводить до греха