Так вырашыла грамада

У Падляшскім ваяводстве беларуская мова прызнана афіцыйнайАсобы статус беларуская мова набыла ў гміне (сельсавеце) Орля Бельскага павета Падляшскага ваяводства Польшчы, што недалёка ад Белавежскай пушчы. У 2002 годзе у час перапісу насельніцтва каля 70—80 працэнтаў з 3300 жыхароў мікрарэгіёна назваліся беларусамі.
У Падляшскім ваяводстве беларуская мова прызнана афіцыйнай
Асобы статус беларуская мова набыла ў гміне (сельсавеце) Орля Бельскага павета Падляшскага ваяводства Польшчы, што недалёка ад Белавежскай пушчы. У 2002 годзе у час перапісу насельніцтва каля 70—80 працэнтаў з 3300 жыхароў мікрарэгіёна назваліся беларусамі.
Польскі Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове дазваляе ў мясцовасцях, дзе не менш за 20 працэнтаў грамадзян складаюць прадстаўнікі няпольскай нацыянальнасці, выкарыстоўваць у якасці дапаможнай мову мясцовага насельніцтва і афармляць указальнікі населеных пунктаў як на польскай, так і на рэгіянальнай мовах.
Як дапаможная беларуская мова ўжываецца ўжо ў трох гмінах Польшчы — апрача Орлі, у Гайнаўцы і Нараўцы. У гэтых раёнах таксама працуюць школы, дзе вывучаюць беларускую мову.
“На тэрыторыі Орлі беларуская мова афіцыйна можа выкарыстоўвацца ў якасці дапаможнай у дзяржаўных установах з вясны мінулага года, калі мясцовыя дэпутаты прынялі адпаведную пастанову”, — паведаміў войт Орлі Пётр Сельвясюк.
Дэпутаты вырашылі таксама, што назвы 25 вёсак гміны павінны быць прадубліраваны на ўказальніках па-беларуску.

Віктар Корбут
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter