Сяброўства, якое збліжае

У Мінску адкрыўся Цэнтр супрацоўніцтва беларускіх і кітайскіх жанчын.
У Мінску адкрыўся Цэнтр супрацоўніцтва беларускіх і кітайскіх жанчын.

Гэтая падзея стала першай у гісторыі жаночага руху Беларусі і Кітая. Як паведаміла старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Надзея Ермакова, ініцыятыва стварэння такога цэнтра сыходзіла ад Беларускага саюза жанчын і Усекітайскай федэрацыі жанчын. Ідэя была актыўна падтрымана пасольствам КНР у Беларусі.

Дзейнасць гэтай арганізацыі будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню сяброўства паміж дзвюма краінамі, вывучэнню гісторыі, культуры і традыцый Беларусі і Кітая, паглыбленню кантактаў на ўзроўні жаночых арганізацый гарадоў-пабрацімаў.

Надзея Ермакова таксама адзначыла, што ў Цэнтры створана таварыства дружбы беларускіх жанчын “Сябры Кітая”, фарміруюцца групы па вывучэнню кітайскай мовы і культуры.

Уладзімір Дорахаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter