Сябра маладосці.

Хто шукае: Надзея Іванаўна Нартовіч (Жукава), Мінск.
Каго шукае: Надзею Шчапёткіну (Бабкевіч).
Надзея Іванаўна шукае сяброўку Надзею Шчапёткіну, дзявочае прозвішча Бабкевіч, разам з якой працавалі на адным прадпрыемстве. Надзея Іванаўна Нартовіч паведаміла, што ў Надзеі Шчапёткінай два сыны: Генадзь — музыкант, Руслан працуе таксістам.

Хто шукае: Крысціна Мар’янаўна Марчанка-Мацяйковіч, Валгаградская вобласць, Расія.
Каго шукае: знаёмых.
“У 1976 годзе я паехала са сваёй роднай Беларусі і страціла сувязь з многімі дарагімі мне людзьмі, — піша Крысціна Мар’янаўна. — Вырашыла звярнуцца ў рубрыку “Помні імя сваё”. Дапамажыце, калі ласка, знайсці: Антона Віктаравіча і Алену Віктараўну Галімскіх з Віцебшчыны, Валянціну Леанідаўну Брэскую, прозвішча дзявочае, якая жыве недалёка ад Мінска, Івана Міхайлавіча і Рычарда Міхайлавіча Якімовічаў — жыхароў беларускай сталіцы, а таксама Галіну Германовіч, прозвішча дзявочае, разам з якой я вучылася ў Аршанскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы ў Віцебскай вобласці”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter